Nov 21, 2008 14:51
Закідваю інфармацыю ўпершыню. На будучыню выбачаюся перад чытачамі, якім гэта не цікава, за тое, што тэма будзе перыядычна ўсплываць і піярыцца. Таксама ўводжу новы тэг.
На падставе маёй перапіскі з раённым выканкамам вымалявалася наступная інфармацыя: для арганізацыі беларускамоўнага гуртка неабходна да красавіка перадаць 15 заяваў бацькоў 3-4 год, якія жадаюць наведваць такі гурток. На дадзены момант есьць 2 жадаючых. Заявы, хутчэй за ўсе, будзем падаваць у дзіцячы садок на вул.Чайлыткі (за супермаркетам Вэстэр), бо па маёй інсайдэрскай інфармацыі там есьць патрэбныя кадры, якія нават па жыцьці размаўляюць на бел.мове.
Такім чынам, шукаю 13 бацькоў, якія жадаюць з восені 2009 г. аддаць сваіх дзяцей 3-4 год у беларускамоўны гурток у мікрараене Сухарава г.Менску. Арганізацыйныя (і кантрольныя) абавязкі бяру на сябе. Зьвязвацца: +375 29 395 73 99 Дар'я або праз акаунты скайп і гмэйл - apalonik
Піяр і распаўсюд вітаецца. Пакуль шукаю празь інтэрнэт, хутка пачну спаміць у паштовыя скрыні суседзяў)
беларускамоўны садок