(no subject)

Mar 23, 2018 13:03

2018-1958(?). Тата і Рыгор Барадулін

Ад бацькоў у спадчыну мне пазаставаліся чорныя капэрты з фотаздымкамі. Там шмат партрэтаў з подпісамі. У словах столькі любові і павагі, што дзіву даешся. Зразумела, што большасць падпісаных фотапартрэтаў жаночыя, але ёсць і мужчынскія, сярод іх трапіўся зусім малады твар густавалосага стылягі - Рыгора Барадуліна, які на зваротным баку картачкі напісаў для таты цэлы верш:

Жадаю пану Вячаславу
Каб уздымаў ён прозы славу.
Каб, як кагор,
Быў кожны твор…
Чытач заядлы
Твой - Рыгор.

Барадулін, Вячаслаў Адамчык

Previous post Next post
Up