Mar 23, 2018 10:29
2018. Наста і партрэт
Першую адукацыю, якую мне пашчасціла атрымаць - настаўнік малявання. Таму ўсё жыццё я некага вучу маляваць і пісаць лірычныя дзённікі. З тымі, хто малюе, я абавязкова разважаю пра літаратуру; а з тымі, хто піша - хаджу на выставы і ў музеі. Апошнім часам, на выставы я хадзіў з вучаніцай Натай. У дзяржаўным мастацкім музеі я папрасіў яе выбраць адну карціну, якая спадабалася ёй найбольш. Для, школьніцы, якая усё жыццё празаймалася спортам, а ў музеі і тэатры не завітвала, задача была не з лёгкіх. Відавочна, Наста стамілася, прайшоўшы ўвесь наш не такі ўжо і малы музей. Мне думалася, што ёй спадабаюцца японкія кімано ці рамантычныя і натуралістычныя нацюрморты Хруцкага. Наста выбрала партрэт пісьменніка, які выканала Нінэль Шчасная. Прызнаюся, я не чакаў такога выбару, і таму моцна парадаваўся за Насту і яе прыродны густ. Прыемна, калі ў настаўніка і вучаніцы ёсць супадзенне ў выбары ўзорных рэчаў.
Нэля