Jan 31, 2018 12:20
2018. Міхал і часопісная графіка
У нас шмат даследванняў пра кніжную і станковую графіку. Нават пра эксклібрыс выходзіла асобная кніга. Шкада, што часопісная графіка засталася па за ўвагаю арт-крытыкаў і даследчыкаў мастацтва. У беларускай часопіснай графіцы былі свае непаўторныя зоркі. У часопісе “Вясёлка” такой зоркай быў Алег Луцэвіч. У часопісе “Маладосць” з’яўляліся выдатныя малюнкі Сяргея Халама, Леаніда Дубара і Арлена Кашкурэвіча. Часопіс “Беларусь” шмат гадоў аздабляў свае старонкі вытанчанай графікай Анатоля Александровіча, Міколы Селяшчука і Валодзі Савіча. У часопісах “Парус” і “Крыніца” шмат гадоў працаваў Косця Вашчанка. Пра аздабленне кожнага з гэтых часопісаў можна ўзгадаць шмат цікавага і наватарскага. Але мне найбліжэй мастакі, што працавалі ў часопісе “Бярозка”. Пятро Драчоў і Кастусь Шаранговіч, Андрэй Радзівонаў і Андрэй Дубінін, Сяргей Харэўскі і Алена Дашкевіч зрабілі для “Бярозкі” безліч запамінальных разгортак. Але я не памылюся, сказаўшы, што самы тыражны і самы запамінальнае аблічча ў часопіса было ў 1990 годзе, калі мастацкім атдзелам загадваў Міхал Анемпадыстаў. Ягоны лагатып часопіса, ягоныя рок-плакаты, ягоная палосныя ілюстрацыі былі ўзорнымі. Разам з Міхалам у “Бярозцы” працавалі мастакамі Лявон Вольскі і Ігар Варашкевіч. Выхад кожнага нумара быў святам для аўтараў і чытачоў, якіх тады штомесяц збіралася больш за дыаццаць тысяч.
Міхал