(no subject)

Jan 30, 2018 16:50

Другія немцы і самападман

Шмат чую пра другіх немцаў. У час сусветных войнаў нібыта былі адны немцы, а цяпер у Германіі жывуць зусім другія немцы. Яны добрыя і не стануць удзельнічаць у трэцяй сусветнай вайне. Дзівіць тое, што другімі зрабіліся толькі немцы. Чамусці ніхто не кажа пра другіх рускіх ці другіх палякаў. Ніхто не кажа пра другіх італьянцаў. Немцы ў нас зноў выключэнне? Толькі немцы могуць змяняцца ў лепшы бок? Чамусці мяне заўжды насцярожвала, калі нейкі народ пачыналі называць лепшым за іншыя народы. Нават яўрэяў няма іншых. Няма тых яўрэў, хто не пацярпеў у часы Халакосту. Яўрэі пацярпелі і не змяніліся. Цыганы пацярпелі і не сталі іншымі. Беларусы пацярпелі і таксама засталіся тымі самымі беларусамі. Няма другіх беларусаў. Ёсць толькі нашчадкі тых, хто пацярпеў ад вайны і яе наступстваў. Таму скажу так - няма другіх немцаў. Не трэба займацца падманам і самападманам.

беларус

Previous post Next post
Up