(no subject)

Dec 16, 2017 11:21

1963. Лужанін і рэпрэсіі

У аўтабіяграфічных нататках напісаных Максімам Лужанінам у 1963 годзе пра сталінскія рэпрэсіі толькі некалькі сказаў... “Далейшыя планы былі парарушаны. Золкай ноччу 23/ІІІ 33 года мне даволі настойліва пастукалі ў дзверы. Літаратурную работу давялося прыпыніць сама тады, калі я пачаў станавіцца на ногі”. Здаецца, што амаль нічога не сказана, але гэты настойлівы грукат у дзверы сцвярджаў, што ўсе мы не забудземся пра катаванні і забойствы, пра барбарскае знічтажэнне культуры і цывілізацыйных каштоўнасцяў. Зменіцца час, і страшэнная таямніца будзе паказана чалавецтву. Лужанін назваў сваю кнігу “Вачыма часу”. Ён з тых пісьменнікаў, хто здатны зазіраць у будучыню, хто верыў у слова, хто ў некалькіх сказах змог паказаць трагедыю свайго пакалення ў Беларусі.

сУчаснікі-2

Previous post Next post
Up