(no subject)

Nov 06, 2017 23:03

Пра літаратурныя прэміі

Большасць літаратурных прэмій створаны дзяржавамі і створаны яны для таго каб паказаць народу, што няма вялікай розніцы паміж вядомымі і малавядомымі пісьменнікамі. Дзяржава лічыць добрымі творцамі толькі тых, хто бясконца ўсхваляе іх сёняшні дзяржаўны лад з іх цяперашнім кіраўніцтва, або тых, хто ганіць дзяржаўны лад варожых краін з іх правадырамі. Самыя розныя дзяржаўныя прэміі ў галіне літаратуры шматкроць паказвалі, што нават пасрэдны і другасны літаратар можа атрымаць сусветную вядомасць ды вялікія ганарары. Таму варта пашыраць колькасць прыватных літаратурных узнагарод. Толькі прыватная прэмія можа спакойна ігнараваць літпрапаганду і літпалітыканства.

кнігі

Previous post Next post
Up