Jul 01, 2015 19:39
2001. Тата і замежная прэмія
Ёе адчуваў сябе зусім кепска. Хвароба з’ядала яго хутка. Часам, ён пачынаў губляць веру ў патрэбнасць уласнага жыцця. Прынамсі, мне так падавалася. Каб неяк яго падтрымаць я вазьмі ды скажы: “Тата, табе трэба яшчэ пажыць. Трэба яшчэ прычакаць прызнання. Трэба дачакацца прэміі якой замежнай...” - “Не дадуць. Чужыя мы для іх, а чужым прэмію не даюць. На сябе варта спадзявацца. Колькі зробіш, колькі заробіш, колькі збярэш, столькі твайго і будзе, столькі ад цябе і застанецца...” Тата яшчэ нешта расказваў, разважаў пра беларускую долю. Але галоўнае я пачуў, галоўнае - “не дадуць”.
Вячаслаў Адамчык