Jul 01, 2015 17:56
Беларус і армянін
Беларус не цалуе грошы; армянін можа расцалаваць атрыманы заробак.
Беларус прымае або не прымае цану рэчы, ён і на кірмашах амаль ніколі не патрабуе зніжак; армянін заўжды спрабуе знізіць цану, нават у тых выпадках, калі ведае, што цана фіксаваная і знізіць яе не атрымаецца.
Для беларуса гісторыі з генацыдам беларускага народа не з’яўляюцца асноўнымі элементамі нацыяўтваральнага будавання; для армяніна генацыд армянскага народа - асноўная падзея ў гісторыі Арменіі.
Беларус прызвычаіўся ў цэрквах бачыць як сваіх так і чужых людзей; армянін бачыць у царкве толькі сваіх і толькі абраных.
У вялікай сусветнай гісторыі беларус бачыць сябе маладым; армянін бачыць сябе нашчадкам вельмі старажытнай культуры.
беларус