Mar 27, 2011 17:17
2011. Лявон, Анячка і Міро
На выхадзе з метро мяне дагналі Вольскія - Лявон ды Анячка. Яны вярталіся з Вільні, дзе адсвяткавалі сёлятні Дзень Волі. Лявон сказаў, што я ў сваёй чорнай шапцы, цёмных акулярах ды чорнай куртцы падобны да амапаўца. Ён далёка не першы, хто кажа пра маё знешняе падабенства з мінскі людзьмі ў чорным. Мусіць яно так і ёсць. Калі жывеш у самым цэнтры змрочнай сталіцы, калі ўвесь час трапляеш на розныя мітынгі ды шэсці, ты, міжволі, робішся падобны да большасці, якая ў нас спрэс чорная ды цёмная. Такі сягоння ў Мінску стыль - чорны, паўвайсковы і праваахоўны. Каб усё ж адрознівацца ад большасці дзяржаўназалежных белмужчын, я хаджу па вуліцах са скураным партфелем ад барселонца Антоніа Міро.
сУчаснікі