Пяць радкоў з анімацыйнага фільма "Будзьма беларусамі/Шалёны народ".

Feb 01, 2012 11:36




У Магілёве ў бітве апантанай
Сем тысячаў палегла акупантаў.
Якіх акупантаў? Ну, гэтых… З Усходу -
Прадстаўнікоў братняга расейскага народу.
Іх называлі яшчэ “маскавіты”

Глядзець. з 2'28 стужкі.

Цікава, ці хто здагадаўся пра што гаворка?

Магілёўскае паўстаньне адбывалася 1 лютага 1661 року, падчас вайны 1654-1661 рокаў. Жыхары акупаванага маскоўскімі войскамі Магілёва за некалькі гадзінаў зьнішчылі шматтысячны гарнізон і вызвалілі места. Пасьля гэтага кароль Рэчы Паспалітае Ян Казімер Ваза вярнуў Магілёву Майдэборскае права, адабранае ў 1654 року пасьля таго, як магілёўцы здаліся маскавітам бяз бою.

У фільме не акцэнтуецца ўвага ня толькі на нюансах Другой сусьветнай вайны, але і на падзеях XVII ст. Адно згадка-намёк на Магілёўскае паўстаньне, якое ўспрынялі алігарычна да ўсіх "брацкіх стасункаў". Тым няменш, колькі было засьцярг і абурэнняў, маўялў, "каб жа не пакрыўдзіць брацкі народ!"

У звязку з чым хачу нагадаць, што між немцамі, французамі і ангельцамі ў розных камбінацыях войнаў было яшчэ больш. Што не заінае ім памятаць гісторыю, і адначасова ўтвараць палітычныя, вайсковыя і эканамічныя саюзы, застаючыся роўнымі сярод роўных.

пра_бел

Previous post Next post
Up