Кампанія "Грамадзянін" і крадзёж

Dec 06, 2010 18:49

Сайт кампаніі "Грамадзянін"  скраў ідэю, графіку і проста сцэнар і дызайн роліка ва ўкраінцаў.

Перад "Грамадзянінам" зьявіўся сайт кампаніі "Новий Громадянін" з ролікам кампаніі "Новий Громадянін".

Параўнайце два ролікі (а таксама стылістыку сайтаў):

1. Беларускі.

image Click to view



2. Украінскі.

:

image Click to view



Сэнс абедзьвюх кампаній відавочны -- ня будзь паслухмяным ( Read more... )

пра_бел

Leave a comment

Comments 33

dzie_ja December 6 2010, 17:55:45 UTC
Н-да. А ролік вееельмі добры.

Reply


siemargl December 6 2010, 18:54:33 UTC
Плагіят-фігіят, а каму ад гэтага стала горш? Хто пацярпелы?

Reply

abrykos December 6 2010, 18:56:11 UTC
У суседнім доме абрабавалі кватэру, каму стала горш?

Грошы пайшлі на добрую справу. Сабе крыху, ну і людзям ў двары радасьць.

Reply

siemargl December 6 2010, 20:31:55 UTC
Захацеў я сабе такія ж фіранкі, як у суседа, толькі не з сабачкамі, а з коцікамі. Значыцца, я скраў ідэю?

Reply


не згодны ljdzmitry December 6 2010, 19:04:26 UTC
А я не згодны, што гэта крадзеж и 100% плагіят. Так, "першакрыніца" тут ёсць. Але сам па сабе такі агітацыйны фармат не новы. Упэўнены, што і ўкраінскі "крэаціў" мае свае карані. У беларускім выпадку відавочная адаптацыя пад беларускія рэаліі, высновы робяцца троху іншыя, больш адпавядаючыя мясцоваму кантэксту.

Увогуле трэба паглядзець, пад якой ліцэнзія выкладалі ролік украінскія аўтары, ці стаіць там копірайт, ці creative commons, etc.

У цэлым ролік спадабаўся, нават больш за ўкраінскі. ((

Reply

Re: не згодны abrykos December 6 2010, 19:05:28 UTC
маладзец

Reply

Re: не згодны ljdzmitry December 6 2010, 19:22:15 UTC
Дзякуй. Вось усё сядзеў і думаў: пахваліць ці не?

Reply

Re: не згодны abrykos December 6 2010, 19:23:53 UTC
чым вы ад шуры адрозьніваецеся? "зачэм врачам зарплаты паднімаць -- ані і так вазьмут!"

ну і што, што стырылі, за то нам харашо!

Reply


abrykos December 6 2010, 19:54:38 UTC
сутыкнуўся з пазыцыяй, якая ў маім асяродку непрымальная: ня важна дзе ўзялі -- скралі, абрабавалі, абы нам на карысьць. думаю)

Reply

worczun December 6 2010, 20:57:05 UTC
А, дзядзька! Я ж даўно кажу: трэ быць больш акуратным з вызначэннямі "свае/чужыя". Нат' Ленін гэта разумеў :)

Reply

ooolooo December 7 2010, 14:46:55 UTC
Прывітанне усім - вось і я аб тым жа - скраў у магазіне батон, злавілі цябе за руку, а ты крычыш - я ж дзеля ідэі! Насамрэч, пытанне цікавае - калі няма свайго палітычнага крэаціва, чужым карыстацца ці не? пры усім пры гэтым, лічу, што бываюць у жыцці і палітыцы выпадкі, калі трэба і дастойна цягнуць булку з крамы ворага, напрыклад, альбо калабаранта - сам скраў. Но гэта - зусім не той выпадак. Зараз дакладней пагляджу ролікі, і выяўлю, што гета не проста плагіят, але і тупы, дурны і нядзеінічаючы плагіят. Затым - пашчу

Reply

abrykos December 7 2010, 14:50:41 UTC
перад тым, як пісаць, я спраўдзіў, ці не франчайзінг? ці раптам з дазволу? не, адказалі знаёмыя украінцы, п адазвол не зьвярталіся.

Reply


chris_gomel December 11 2010, 22:09:59 UTC
кепска, канешне, але.. ну, хоць так, і тое хлеб! горш было б, калі б гэтага роліка па-беларуску не было ці яго б горш рэалізавалі. дваістае адчуванне, але я ўсё адно ў нашай сітуацыі згодна дараваць плагіят, чым казаць, што яны кепскія, што клапоцяцца за сваю краіну.

Reply

abrykos December 13 2010, 13:34:14 UTC
шкада. знычыць рана нам яшчэ новага прэзыдэнта. не гатовыя. красьці можна...

Reply


Leave a comment

Up