Кампанія "Грамадзянін" і крадзёж

Dec 06, 2010 18:49

Сайт кампаніі "Грамадзянін"  скраў ідэю, графіку і проста сцэнар і дызайн роліка ва ўкраінцаў.

Перад "Грамадзянінам" зьявіўся сайт кампаніі "Новий Громадянін" з ролікам кампаніі "Новий Громадянін".

Параўнайце два ролікі (а таксама стылістыку сайтаў):

1. Беларускі.

image Click to view



2. Украінскі.

:

image Click to view



Сэнс абедзьвюх кампаній відавочны -- ня будзь паслухмяным ( Read more... )

пра_бел

Leave a comment

не згодны ljdzmitry December 6 2010, 19:04:26 UTC
А я не згодны, што гэта крадзеж и 100% плагіят. Так, "першакрыніца" тут ёсць. Але сам па сабе такі агітацыйны фармат не новы. Упэўнены, што і ўкраінскі "крэаціў" мае свае карані. У беларускім выпадку відавочная адаптацыя пад беларускія рэаліі, высновы робяцца троху іншыя, больш адпавядаючыя мясцоваму кантэксту.

Увогуле трэба паглядзець, пад якой ліцэнзія выкладалі ролік украінскія аўтары, ці стаіць там копірайт, ці creative commons, etc.

У цэлым ролік спадабаўся, нават больш за ўкраінскі. ((

Reply

Re: не згодны abrykos December 6 2010, 19:05:28 UTC
маладзец

Reply

Re: не згодны ljdzmitry December 6 2010, 19:22:15 UTC
Дзякуй. Вось усё сядзеў і думаў: пахваліць ці не?

Reply

Re: не згодны abrykos December 6 2010, 19:23:53 UTC
чым вы ад шуры адрозьніваецеся? "зачэм врачам зарплаты паднімаць -- ані і так вазьмут!"

ну і што, што стырылі, за то нам харашо!

Reply

Re: не згодны ljdzmitry December 6 2010, 19:36:08 UTC
трэба ўдаклядняць паняткі, а не кідацца на першага сустрэчнага...

Як правіла, правы на інфармацыйную ўласнасць падлягаюць пэўнаму ліцэнзаванню. Тут, наколькі я бачу, як такія правы на заўяленыя (у канцы роліка ёсць толькі спасылка на сайт. Ці гэта азначае, што ролік з'яўляецца "уласнасцю" сайта?) Да таго ж, кампанія мае акрэсленна некамерцыйны характар (грамадзянскі), то бок выкарыстанне ў некамерцыйных мэтах, да таго ж у ідэалагічна блізкім праекце. Гэта, мякка кажучы, вельмі далека ад "прамысловага шпіянажу", да якога заклікае (!) Шура.

Увогуле, што, калі нехта хоча зрабіць ролік на грамадзянскую кампанію (напр. "за праўду"), гэта аўтаматычна становіцца "маёмасцю" гэтага чалавека ці кампаніі? Можа, яшчэ падатак за кожнае ўжыванне гэтай фразы сплочваць?

Мне падаецца, што ў дадзеным выпадку Вы з "мухі" робіце "слана", у той час калі сапраўдныя "сланы" ходзяць побач...

Reply

Re: не згодны abrykos December 6 2010, 19:43:10 UTC
да, відаць, зашмат ведаю.

а вы -- хочаце верце, хочаце -- ня верце. скралі, і не адрыгнулі.

Reply

Re: не згодны ljdzmitry December 6 2010, 20:35:37 UTC
а пры чым тут вера? У вас свая пазіцыя, у мяне - свая. Дастатковых аргументаў, якія б абвяргалі маю пазіцыю я не пачуў.

Ну і ўявіце сабе: ідзе такі сур'езны ролік пра беларускага грамадзяніна, а пасля ў канцы падзяка ўкраінскім сутаварышам. Ці як? Лепш тады не рабіць увогуле.

Наконт "асяродкаў" пазіцыя не вельмі бяспечная: толькі таму, што так не робяць у пэўным асяродку, яшчэ не значыць, што так нельга ўвогуле рабіць. Гэта да пытання, што ў нас "свая дэмакратыя". На жаль, для беларускіх асяродках такая пазіцыя таксама характэрная.

Калі вы так супраць парушэння аўтарскіх правоў, дык можа было б лепей звярнуць увагу на тое, што ў горадзе праз слуп стаіць шыльда "разам мы Беларусь?", прычым якбы нікому не належыць...А пасля высвятліцца, што гэта была праграма адзнаго з кандыдатаў.

Reply

Re: не згодны abrykos December 6 2010, 21:56:53 UTC
маладзец, вумны.

Reply

Re: не згодны ljdzmitry December 6 2010, 22:01:56 UTC
змястоўная размова атрымліваецца...

Reply

Re: не згодны abrykos December 6 2010, 22:06:18 UTC
зь кім павядзешся, хаця,вось зьмястоўная спасылка:

http://abrykos.livejournal.com/475092.html

Reply

Re: не згодны ljdzmitry December 6 2010, 22:19:56 UTC
і зноў жа, беларуская мадэль культуры размовы (дыялогу): ёсць толькі нашыя правілы, а калі не нашыя - дык мы размаўляць не будзем, бо дзеля чаго/каго варушыцца... Нічога не нагадвае?

Ад прадстаўнікоў беларускай "культурнай эліты" чакалася нечага большага.

Reply

Re: не згодны abrykos December 6 2010, 22:33:14 UTC
ад прадстаўнікоў трактарнга заводу таксама.... хаця там вельмі шмат класных адэкватных людзей (ведаею з журналісцкай практыкі). а вы адкуль?

Reply

Re: не згодны ljdzmitry December 6 2010, 22:37:37 UTC
не пераводзьце стрэлачкі. Вызначцеся самі - вы з трактарнага заводу ці з іншых сфераў. Калі вызначыцеся, зрабіце адпаведныя высновы ))

Reply

Re: не згодны abrykos December 6 2010, 22:39:17 UTC
гаспадзін псіхатэрапэўт, вычцеся самі: вы за, ці супраць.)

Reply

Re: не згодны ljdzmitry December 6 2010, 22:47:01 UTC
ну як можна?! я на баку пацыента ))

Reply

Re: не згодны ooolooo December 7 2010, 15:52:42 UTC
з якога боку, на якім баку?

Reply


Leave a comment

Up