Jun 07, 2014 13:48
помніце, дзеці часта збіраюць усялякае смецце?
дык вось была такая гульня: пустыя піўныя бляшанкі і іншы хлам прысабачыць на вяроўку - і бегаць па вуліцах.
спачатку ад гэтага гуку смешна, потым страшна, а потым пачынаецца мігрэнь.
ну, вось так і мы ў Царкву прыйшлі - пара вырасці, а мы цягаем за сабой атавістычны вяровачны хвост.
затое па задумцы афігенскага гумарыста Госпада Бога дзеці атрымаюць вельмі хрысціянскія, але зусім неправаслаўныя падарункі, і нат скрываўленых ножак не шкада :) прынамсі Ён вывяртае мой ідыятызм на карысць.
дзеці,
православие,
работа