Калі прачытаў ўпершыню, падумаў - жарт. Але, не, усё чысьценька як ёсьць.
http://www.suntimes.com/news/2665720,CST-NWS-mitch02.article Лідэры шэрагу бандаў Чыкага сабралі ў гэтым слаўным горадзе прэс-канфэрэнцыю, на якой паскардзіліся на начальніка паліцыі. Сутнасьць скаргаў:
1) Ён нас не паважае!
2) Ён ставіць нам ультыматумы - спыніцеся, маўляў, але не прапануе альтэрнатываў!
3) У нас было цяжкае дзяцінства, а ён гэтага не разумее!
4) Ён кажа толькі: "банды, наркотыкі, страляніна", а нам трэба, каб хтосьці сказаў, што дасьць нам працу, новыя магчымасьці і кантракты!
5) Ён нас запалохвае!
Гэтага трэба было чакаць. Намаганьнямі "левых інтэлектуалаў", ужо ўвайшла ў Абавязковы Кодэкс Палітычнай Карэктнасьці ідэя аб тым, што злачынцы ня мусяць несьці адказанасьці, у выпадку, калі яны маюць, умоўна кажучы, пралетарскае паходжаньне. Бо ў іх злачынствах вінаваты капіталізм. Ён жа іх прымусіў! На скрайні выпадак, вінаватая падаўленая дзіцячая сэксуальнасьць. Яе падавіў капіталізм. Адказнасьць павінныя несьці толькі буржуіны.
Для гангстэра ж падобная ідэя ня толькі выгодная, але і ляжыць цалкам у рэчышчы звыклага крымінальнага мысьленьня: ну-ка, грамадзтва, арганізуй мне камфортнае жыцьцё, а ня то я буду страляць на вуліцах.