Хвілінка эдвэртайзынгу

Jul 23, 2010 20:31

Квас "Хатні" (кампанія "Сябар", Рэчыца) - правільна зроблены, як і належыць, браджэньнем. Адпаведна, мае сапраўдны сьвежы квасны смак.

Пры гэтым у адрозьненьне ад разрэклямаванга "Лидскогого хлебного" - аздоблены па-беларуску.

Наагул, лідзкі піўзавод - броварам яго ўжо і няёмка называць - ня толькі збаёдаў шэраг найлепшых беларускіх гатункаў піва, замяніўшы іх на невыразна-мачагонныя, але і прынцыпова цалкам адмовіўся ад выкарыстаньня беларускай мовы, нават эпізадычнага. Хай беларусафобы гараць у пекле, а мае грошы ідуць у Рэчыцу.

У пакоі 35 градусаў і халодны квасок зь лядоўні п'ецца як вадкі экстракт дабра. Умм!
Previous post Next post
Up