У горадзе восень без сну
І я нібыта зноў адна.
Зусім як неба,
Гэты гарачы шакалад
З зефірам.
І да цябе б дабегчы,
І падзяліцца ўсім
сваім светам,
Але няма мяне без цябе.
А ў горадзе зноў восень,
Мы з табой чакаем лістапада.
І зноў без сну
Назірае за намі месяц,
Які можна ўбачыць з вакна
ў розных канцах планеты.