*ўсе дзеянні і імёны выдуманы, супадзенні выпадковыя
І да цябе мне віза не патрэбна, Квіток набуду ў думках я І пойдзе хуткім-хуткім ходам Цягнік ад Свіслачы маей і да Нявы. [read more]
І будуць кідаць на нас свой позірк, А мы станем жартаваць “як гэта так?” І каму патрэбна будзе - мы адкажым Як так проста шчасце адшукаць. І не стрымаўшыся ты шчыра пацалуеш І паляцім уверх, вышэй за хмарачос, Якого, ніхто не бачыў у гэтым Менску. І няхай з нас здзекуюцца людзі, А мы працягнем пацалункі... Ты кажаш - “пойдзем далей”, І не стрымаўшы шчырую слязу, Не разумеючы чаму так кажаш, Я моўчкі ціхенька сыйду. Зараз, ты трымай паштоўку І ўзгадай на тое, як цудоўна нам было: Ты побач, і ты цалуеш мяне зранку, У нядзелю, ля станцыіі метро. І я адзінаму табе казала “веру”, І самым файным я шэптам называла, А побач ніколі не ўзгадала Аб нейкіх іншых там. А да мяне, табе віза не патрэбна. Квіток на чыгунку ніхто не набывае. І разбураюцца муры, ад таго, што мы не разам Стаім ля партызанскай станцыі метро.