Мне ўсцешна, што Вы хворыя не мной…

Feb 17, 2013 14:13

Словы Марыны Цвятаевай, музыка Мікаэля Тарывердзіева

Мне ўсцешна, што Вы хворыя не мной,
Мне ўсцешна, што я хворая не Вамі,
Што восі зраўнаважанасць зямной
Не зрушыцца пад нашымі нагамі.
Мне ўсцешна, што без пыхі ледзяной
Магу быць з Вамі - й не хітрыць вачамі,
Не чырванець, не бавіцца маной -
Адно судакранацца рукавамі…

[read more]Мне ўсцешна, што не сорамна ані
Пры мне Вам абдымаць яе, другую,
Што Вы мне не прарочыце ў агні
Пякельным быць, бо я не Вас цалую,
Што Вы імя з пяшчотай дзень пры дні
Маё не паўтараеце ўпустую
І што сярод царкоўнай цішыні
Ніколі не спяюць нам: «Алілуя!»

Я ўдзячная Вам сэрцам і душой
За тое, што, не ведаючы самі,
Вы любіце мяне; за мой спакой,
За нашы не-гулянні вечарамі,
За поўню, што не ў нас над галавой,
За тое, што не бачыліся днямі,
Што ўсё ж - на жаль! - Вы хворыя не мной,
Што ўсё ж - на жаль! - я хворая не Вамі.

Пераклады з расійскай мовы

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=102710
Previous post Next post
Up