(no subject)

May 09, 2014 12:48

О, шыза якая лютая. Прывёз у вёску на летні сэзон рутарчык-пізьдзюлінку, каб інтэрнэты раздаваў. Павесіў антэну з 3Г-мадэмам, пракінуў самапальны падаўжальнік, як шмат гадоў запар, уваткнуў у рутар -- не працуе. Утыкаю ў комп -- заводзіцца. Гляджу логі на рутары -- ён знаходзіць сьвісток, спрабуе падлучыцца, але той адвальваецца. Падазраю праблемы з сілкаваньнем, кляну кітайцаў, лезу на вышыню, рызыкуючы здароўем, мяняю самапальны шасьцімэтровы падаўжальнік на пяцімэтровы прамысловы, утыкаю ў рутар -- ёсьць кантакт! Але ня усё так клёва, злучэньне падымаецца, але як пачынаюць гнацца дадзеныя, мадэм ізноў адгнівае.
Ня маючы неабходнага абсталяваньня каб вырашыць пытаньне, мацюкаю кітайцаў і ў адчаі перабіраю шнуркі MicroUSB, празь які сілкуецца рутар. І здараецца цуд -- толькі засілкаванае праз шнур ад жончынага тэлефону яно пачало працаваць стабільна!

Я, канешне, усё разумею. Але, напэўна, упершыню стаю настолькі блізка да той мяжы, дзе стабільнае функцыянаваьньне сканчаецца. Розьніца літаральна ў сотыя ома -- і усё працуе! :)

Будзе час і натхненьне -- адганізую пад яго сілкавальнік вольт на 6. На УСБ элекртычнасьць падаецца наўпрост, таму, спадзяюся, і з улікам прасадкі напругі у падаўжальніках нармальна ўсё будзе працаваць, і безь яе нічога не згарыць.
Previous post Next post
Up