Магільнага інтэрнэту псто

May 04, 2014 23:32

Спадарства, хто-небудзь карыстаўся МТСаўскім недаанлімам? Мяне пужае, што яны абмяжоўваюць хуткасьць "да 2Мбіт/с"; вось цікава, наколькі яны яе рэальна зарубаюць, да 2Мбіт/с ці 256кбіт/с?

Анальны лайф у гэтым сэзоне на вёсцы ня каціць, бо відавочна абмяжоўвае PPS, асабліва па вечарох і ў выходныя -- напэўна, гэтак змагаюцца зь перагрузкай сеткі. Карыстацца можна, але неяк зусім паныла, асабліва калі штосьці паралельна зьліваецца. МТС удвая падняў кошт на свой гіпэрнэт, ужо жаба цісьне месяцамі ім карыстацца. Вось і шукаю варыянт на лета.

Дзякую.
Previous post Next post
Up