Прыглядаю тут першую мабілку дзіцёнку, і ведаеце што? У прыродзе няма танных званілак з UMTS-2100, вядомым у народзе як 3G. Смарты ці нятанныя тэлефоны -- калі ласка, а вось тое, чаго ня будзе шкада, дасюль падтрымлівае толькі GSM, які нашмат мацней кіпяціць неакрэплы дзіцячы моск.
Адзінае, што знайлося ў продажы, гэта
во такі зьвер, але ён мае радыётракт зьверху, што таксама ня ёсьць гут -- ІМХО трымаць перадавальнік ўнізе, падалей ад мозгу, будзе больш правільна.
Вось такая дупа. Нібыта заваліся гэтых тэлефонаў, самых розных, на любы густ. А як пачнеш прыглядацца, то ўсё лажа, і нават з такімі простымі патрабаваньнямі нічога знайсьці немажліва.