Шпацырую я сёньня па ўзьбярэжжы аксамітнага мора, і бачу: на слупе асьвятленьня вісіць яна...
Канешне, такога піятэту як шмат гадоў таму перад імі не адчуваю, але ўсё адно гэтую тэхніку шаную і пры нагодзе ёй пакланяюся. Глядзіце, як файна фідэры замацаваныя высокатэхналягічнай ізалентай:
Скрыні з разумным абсталяваньнем і лягатыпамі ZTE:
Радыёмодуль паленаваліся вешаць блізка да антэны, таксама паставілі ўнізе:
І лішні фідэр паленаваліся кідаць -- увапхнулі камбайнэр, па якім добра бачна што гэтая гаспадарка працуе ў GSM-1800 і UMTS-2100.
Там жа абарона ад навальніцаў:
Пагладзім на разьвітаньне. Яно не кусаецца.
І рушым далей у лета.