песенькі ля вогнішча

Aug 17, 2010 12:13

Заходзьце ў госці =)

як служыў жа я ў пана ды на першае лецейка-лета, ох
выслужыў жа я ў пана курачку за гэта
а та кура-шчабятура па падворку ходзіць ды ходзіць, ох
курянятаў за сабою водзіць

як служыў жа я ў пана ды на другое лецейка-лета, ох
выслужыў жа я ў пана качачку за гэта
а та кача дробна скача,
а та кура-шчабятура па падворку ходзіць ды ходзіць, ох
курянятаў за сабою водзіць

як служыў жа я ў пана ды на трэцяе лецейка-лета, ох
выслужыў жа я ў пана гусачку за гэта
а та гуся сюся-сюся,
а та кача дробна скача,
а та кура-шчабятура па падворку ходзіць ды ходзіць, ох
курянятаў за сабою водзіць

як служыў жа я ў пана ды на чацвертае лецейка-лета, ох
выслужыў жа я ў пана індыка за гэта
а той індык дык-дык-дык-дык,
а та гуся сюся-сюся,
а та кача дробна скача,
а та кура-шчабятура па падворку ходзіць ды ходзіць, ох
курянятаў за сабою водзіць

як служыў жа я ў пана ды на пятае лецейка-лета, ох
выслужыў жа я ў пана целячку за гэта
а то целе хвастом меле,
а той індык дык-дык-дык-дык,
а та гуся сюся-сюся,
а та кача дробна скача,
а та кура-шчабятура па падворку ходзіць ды ходзіць, ох
курянятаў за сабою водзіць

як служыў жа я ў пана ды на шостае лецейка-лета, ох
выслужыў жа я ў пана барана за гэта
а баран той крутарогі паламаў суседу ногі,
а то целе хвастом меле,
а той індык дык-дык-дык-дык,
а та гуся сюся-сюся,
а та кача дробна скача,
а та кура-шчабятура па падворку ходзіць ды ходзіць, ох
курянятаў за сабою водзіць

як служыў жа я ў пана ды на семае лецейка-лета, ох
выслужыў жа я ў пана дзеўчыну за гэта
а та дзеўка напілася, ды як з лаўкі звалілася,
а баран той крутарогі паламаў суседу ногі,
а то целе хвастом меле,
а той індык дык-дык-дык-дык,
а та гуся сюся-сюся,
а та кача дробна скача,
а та кура-шчабятура па падворку ходзіць ды ходзіць, ох
курянятаў за сабою водзіць

сябры, літаратурнае, Усьміхальнае

Previous post Next post
Up