Вярнулася з летніку, адмокла ў халадненькай ванне, закупілася ежай на наступны тыдзень, сустрэла былога аднакласніка, нарабілі з ім бліноў з лечо й сырам, слухаю Марка Нофлера на ўсю кватэру і адчуваю сябе амаль што Іннерыкай =)
Зараз зноўку ў душык.. І мабыць гарбата.. А потым нарэшце спаці))
Ня ведаю, што магу распавясці пра летнік. Было вельмі цепла, вусны ва ўсьмешках, бліскучыя вочы і мяккія абдымашкі, і ўсе побач, разам. Вярнулася значна раней, чым планавала спачатку, але так будзе спадручней..
Бясконца варыла каву з прысмакамі, вучыла плесці фенькі, медытаваць і троху пайгралася з гештальтам. Нажаль не паспрабавала рабіць групавыя рэлаксы.. Ну, мабыць дома спачатку паспрабую пазапісваць.
Стыдоба, але ледзь не заблукала ў лесе і знайшла на ўсей Браслаўшчыне 6 лісічак)) Затое ўпершыню за доўгі час паела ажаны і журавіны =)
Выдатная ноч была сення (цудоўныя Эйруты, Дашка і Юра асабіста - за сьпевы і ўлюбеныя песьні пад гітарку і іншыя прыемнасьці)), але трэба нарэшце вучыць песенькі і казкі самой. Ну і медыцынскую псіхалогію..)
фотак маіх амаль няма, але, мабыць, буду пакідаць спасылкі на фатаздымкі суседзяў па летніку)) А як там людцы малююць..!!! Няма словаў, аловак нават бачыць складана пасля такога.
ЗЫ. Вялікі дзякуй Сьвеце й Настассі за тое, што было, дзе адчуваць сабе як дома..!
Ну і канешне нельга не ўспомніць Аннушку і Бекара за арганізацыю і ўвогуле настрой мерапрыемства. І за форум-тэатр. Яшчэ ня ведаю, як гэтыя веды буду ужываць, але мабыць есць шанец ужыць гульню ў педагагічнай практыцы ў гэтым навучальным годзе.