Паглядзеў тут "99 франкаў", знаіцілі. Зь якім жа лёгкім сэрцам выставіў ім на
кінапарку адзнаку "горш не бывае"!
Дзеля справядлівасьці, "горш", напэўна, усё ж-такі "бывае". Але выстаўляць мінімальную адзнаку правальнаму фільму тым лягчэй, чым большая ў яго першапачатковая прэтэнзія і амбіцыя на культавасьць і адкравеньне.
"99 франкаў" яшчэ параўноваюць з "Байцоўскім клюбам", і пэўнае генэтычнае падабенства сапраўды маецца (зрэшты, нават геномы чалавека і шымпанзэ супадаюць на 99%). Адно толькі "БК" - сапраўдны шэдэўр і культ, а "99Ф" - пшык і фуфел.
Непрыемна зьдзівіла, як шмат разумных людзей паставіла гэтай падзелцы 9, а то і ўсе 10. Але разжоўваць, чым менавіта "99 франкаў" кепскія, лічу проста ніжэй за плінтус. І выклікаць на сьмяротны бой энтузіястаў гэтай кінашнягі таксама ня стану. Хаця і варта б.
Тут могуць дзельна заўважыць, што для сваіх нечакана рэзкіх выпадаў я ад пачатку абраў занадта слабую мішэнь. Проста яна стала для мяне апошняй кропляй у справе вызначэньня свайго апрыёрнага стаўленьня да францускага кіно, дый наогул - усяго францускага. Калі гісторыйкі пра любові мілых фрыкаў французам яшчэ зрэдчас па старой памяці ўдаюцца, то з астатнім - поўны швах.
Выглядае, французам проста празьмерна пашчасьціла з продкамі: надта ж вялікая канцэнтрацыя геніяў, вынаходнікаў і перадавікоў, надта ж шмат у чым яны былі першымі ў сьвеце. Такім продкам надзвычай цяжка адпавядаць (зь цяперашнім-та чалавечым матэрыялам!).
І выдзелваецца бедны хранцуз, як той вуж на патэльні. Імкнецца пераплюнуць гішпанцаў-італьянцаў у чувсьцьвеннасьці (дзе там!), японцаў-карэйцаў - у смакаваньні вычварнасьці (дзе там!), Галівуд - у відовішчнасьці (дзе там!) і лёгкасьці на мяжы з дэбілізмам (а вось гэта ўдалося), і ўсіх - у наватарстве. Але вынік адзін :(
Наогул, цяпер на ўсё, што робіцца ў Францыі, варта глядзець праз прызму таго, што на сёньняшні дзень французы - самая нікчымная нацыя Эўропы. Ганебна здалі Польшчу Гітлеру, потым за лічаныя дні бязвольна зьліліся яму самі; потым не знайшлі нічога лепшага, як адыграцца на сваіх жанчынах, якія спалі зь немцамі; затым травень 68-га; пацешнае ў сваёй бздурнай гіпэртрафаванасьці апекаваньне мовай і ў той жа час капітуляцыя перад афрыканскай навалаччу; у нацыянальнай зборнай па футболе - адныя нігры.. і аўтапрам іхны - адстой.
Францускі футбол цяпер выглядае так. З астатнім справы ня лепш.
Так што "99 франкаў" - толькі пясчынка. Пясчынка, у якой адлюстроўваецца сусьвет сістэмны пізьдзец.
P.S. Задумаўся: ці варта ўсё ж у хвіліну лайдацтва ўзяць у рукі кніжку Бегбедэра? З аднаго боку, пасьля такога фільма - няможна аніяк. Зь іншага - я меў няшчасьце бачыць, ува што галівудскія кіношнікі ператварылі ап'яняючы сваёй глыбінёй "Салярыс" Лема..