Я што хачу сказаць. Салодкагалосы бляндын Пятро Ялфімаў - гэта вам ня нейкі там кан'юнктурны блазен у скураных нагавіцах, а сур'ёзны хлопец, пякельны ліцьвінскі імперац, закляты вораг масквінам і прочай цюрка-фіна-мангольскай нечысьці. А вы ня ведалі?
От жа, які факцік напаткаў у сеціве, марна спрабуючы знайсьці вельмі на мой погляд някепскі для свайго жанру тэкст песьні "Крочым поплеч" ад трэш-метал калектыву Aquamorta:
Паралельна быў зроблены аўтакавэр песьнi "Крочым поплеч", у запiсу каторага не былi задзенiчаныя гiтары. Замест гiтар для гэтай песьнi былi выкарыстаныя дуды ў выкананьнi Тодара Кашкурэвiча. Хор быў запiсаны з удзелам прафэсыйных вакалiстаў Пятра Елфiмава i Валерыя Падукова. Крочым поплеч [lyrics by Aquamorta]
Крочым поплеч на Усход
Секчы жорсткую навалу
З сэрца выціснуўшы жаль
Мы запалім там агні
Мы уславім там свой род,
Мы здабудзем сабе славу
Ці ж то нам сёньня зноў
Не праліць крыві?
Узгадайма ваяроў
Па чыёх ідзем сьлядох
Не аднойчы і ня двойчы
Яны білі там чужынаў
Ручаямі лілі кроў
Па варожых шлі касьцёх -
Крочым поплеч на Усход
Па шляхох Альгерда!
Полымя зьнянавісьці палае ў маім сэрцы
Помсты зброя, зброя волі у маёй далоні
За маёй спіной айчына у жыцьці і сьмерці.
Йдзе вайною род ліцьвінаў - племя вояў!
Не зважайма на праклёны
Гідкі брэх і енк варожы
Рушма ўпрост да перамогі -
Гэта наш адзіны шлях!
Зьнішчым іх як псоў шалёных
Пройдзем крокам пераможным -
Уначы і удзень,
Пад сьвятлом сонца!
Хай крывавыя струмені
Абрынаюцца дажджом,
Хай апошняе сьвятло
Згасьне у вачох варожых,
Хай накрые сваім ценем
Сьмерць апошні іхны дом -
Крочым поплеч на Усход
Па шляхох Альгерда!
Полымя зьнянавісьці палае ў маім сэрцы
Помсты зброя, зброя волі у маёй далоні
За маёй спіной айчына у жыцьці і сьмерці.
Йдзе вайною род ліцьвінаў - племя вояў!
Кожным крокам набліжаем
Пераможны новы дзень
Скарачаючы адлегласьць
Да крывавай жорсткай сечы.
Перамога стала зьзяе
Нібы сонечны прамень
Што, працяўшы змрок суцэльны,
Вабіць у далечынь.
Сьцяг зьнянавісьці лунае
Па-над шэрагамі вояў
Што трывалаю хадою
Вымяраюць шлях у вечнасьць,
Памяць нацыі яднае
Старажытнай вечнай зброяй.
Крочым поплеч на Усход
Па шляхох Альгерда!
Полымя зьнянавісьці палае ў маім сэрцы
Помсты зброя, зброя волі у маёй далоні
За маёй спіной айчына у жыцьці і сьмерці.
Йдзе вайною род ліцьвінаў - племя вояў!
Крочым поплеч на Усход
Секчы жорсткую навалу
З сэрца выціснуўшы жаль
Мы запалім там агні
Мы уславім там свой род,
Мы здабудзем сабе славу
Крочым поплеч на Усход
Па шляхох Альгерда!
Аказваецца, і такая старонка была ў біяграфіі нашай star. А вы ўсё "еўравізія", "еўравізія".. Адъ.