Калі немагчыма цярпець

Jan 25, 2012 16:43


У сярэднім за сваё жыццё чалавек праводзіць у прыбіральні каля пяці гадоў. У заходніх краінах да праблемы камфортнасці грамадскіх прыбіральняў падыходзяць з разуменнем, нават ёсць “Сусветная туалетная арганізацыя”  (World Toilet Organization) і адзначаецца “Сусветны дзень туалета” (19 лістапада)

Калі па чысціні прыбіральні ў кватэры можна судзіць па ахайнасці гаспадыні, то па грамадскім прыбіральням - аб агульным ўзроўні развіцця краіны. Калі якасць, камфортнасць бабруйскіх прыбіральняў павольна набліжаецца да еўрапейскіх стандартаў, то па колкасці мы істотна адстаем ад нават беларускіх нормаў.
Згодна з сацыяльнымі стандартамі ў сфере ЖКГ і згодна з Пастановай Савета Міністраў РБ ад 30 мая 2003 года №724 “Пра меры па ўкараненні сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва РБ” у гарадах і гарадскіх пасёлках павінна быць не менш адной грамадскай уборнай на 1000 жыхароў. Пакуль у больш чым 200-тысячным Бабруйску няма нават 200 сан-прыбораў ва ўсіх  грамадскіх прыбіральнях.

Для таго, каб разабрацца са станам і колькасцю грамадскіх прыбіральняў у Бабруйску я вырашыў адправіцца на экскурсію.

А пачаў з цэнтру горада, бо там часта збіраюцца кампаніі моладзі, сустракаюцца пары, на лаўках адпачываюць старэнькія жыхары гораду, а мясцовыя бабручане, вядома, у цэнтр водзяць на экскурсіі гасцей.

І першым адкрыццём для мяне стала тое, што грамадская прыбіральня на плошчы Перамогі зачыненая на рамонт. Аказваецца, што там праводзіцца поўная рэканструкцыя. На рамонт выдзелены сродкі у памеры 214 млн. рублёў. Да раконту яны была бысплатнай, а цяпер, пасля адкрыцця прыбіральня стане платнай.


Прыбіральня на пл. Перамогі. фота:bobruisk.ru

На плошчы Леніна, а менавіта ў дварах, стаіць біёпрыбіральня, але яна, што самае цікавае, зачынена. На рынках і міні-рынках Бабруйску грамадскія прыбіральні ёсць. Яны платныя.  На вакзале і аўтавакзале таксама маюцца прыбіральні. Яны там даволі камфортныя, блізкія па якасці да еўрапейскіх стандартаў. Кошт іх дасягае тысячы рублёў.

Далей я накіраваўся у мікрараёны Бабруйску. У мікрараёнах грамадскіх прыбіральняў я не знайшоў. А значыць тут, калі прыспічыць, людзі павінны шукаць укромныя месцы і парушаць маральныя і заканадаўчыя нормы.

Previous post Next post
Up