"Times New Roman";mso-ansi-language:BE;mso-fareast-language:RU;mso-bidi-language:
AR-SA"> і пра іншая розныя цікавосткі
Пачынаю трэці сэзон маіх “АСОБАЎ” (Усе выпускі праекта "АСОБЫ"
http://111290.livejournal.com/tag/Асобы )
Ужо праз пару дзён наступіць календарная зіма, чакаецца сьнег, навагодні настрой, і з гэтых прычынаў госцям майго пректу будзе менавіта творчая асоба. Дзяўчына, якую лёгка можна назваць “музычным прарывам 2011”. Сустракаем: маладая аўтарка-выканаўца, пераможца 18-га фэстывалю «Бардаўская восень» Паліна Паланейчык.
Прывіт. Як адчуваеш сябе пасля перамогі на “Бардаўскай восені”. Ужо пачалі паступаць запрашэнні выступаць?
Вітаю. Шчыра кажучы, я думала, што пасля таго як мы вернемся ў Менск зноўку пачнецца звыклае жыццё. Мне было складана пасля першага адбору на “Бардаўскую восень”, таму што менавіта так і атрымалася - вяртанне ў шэрыя будні пасля адчування той святочнай атмасферы. Мабыць, таму я і гатавала сабе да таго, што трэба супакоівацца і пасля польскіх бардаўскіх вакацый.
Але ж атрымалася інакш, на шчасце. Шмат розных водгукаў пачалі прыходзіць, я адчула, што мяне слухаюць не толькі сябры.
Патэліў Павал Белавус, прапанаваў выступіць у джаз-хостэле з Вінсэнтам і на прэзентацыі падарожнага дапаможніка.
Зараз не магу казаць, што вельмі шмат куды запрашаюць, таму што ў бліжэйшым часе ніякіх сур'езных выступаў не бачна, але ж я чакаю і спадзяюся, што хто-небудзь хутка і запросіць)
Чым зараз займаешся, калі не кранаць музычную сферу?
Вельмі шмат часу я прысвячаю акадэміі мастацтваў. Навучаюся на спецыяльнасці рэжысура кіно і тэлебачання, таму спраў заўсёды хапае. Яшчэ два разы на тыдзень хажу на ангельскую мову і танчыць у дом афіцэраў.
Чуў, што зараз збіраеш гурт? Адной сумна граць?
Гурт сабраць і сыграцца справа для мяне вельмі складаная, але ж я адчуваю, што гэта патрэбна для жывых выступаў, калі у мяне ёсць нейкія амбіцыі.
А што зменіць гурт: можа музыка будзе крыху цяжэй?
Мне хацелася б, каб мая музыка стала смачней і якасней. А зараз яна ўся як малюнкі алоўкам.
Як наогул села за гітару?
Музычная адукацыя ў мяне па класе фартэпіяна, але ж з першай песняй атрымалася даволі цікава, таму што, чамусьці, я яе пачула ў думках менавіта з суправаджэннем гітары. Было гэта ў жніўні, а з верасня я ўжо пачала асвойваць новы інструмент.
Як пішуцца твае песьні?
Па-рознаму. Найчасцей яны атрымліваюцца вельмі выпадкова, калі я займаюся якімі-небудзь хатнімі справамі ці еду ў метро.
Першы выступ: раскажы пра яго?
Я пачала спяваць з дзяцінства. Мне было прыкладна 6-7 год і першую песню пра дудачку я выканала на школьнай сцэне ў сувязі з нейкімі чарговымі выбарамі.
Каго з беларускіх музыкаў (спявачак) слабага полу можаш вызначыць?
Дашу Кадамскую, напрыклад. Пазнаёмілася з ёй на бардаўскай. Ганна Хітрык, бо я у свой час шмат слухала ДетиДетей. Шмат спявачак я нашых не ведаў, вось прабачце.
Бардаўская песьня - што гэта для цябе?
Ну як, ведаеце,з аднаго боку у мяне барды трошкі асацыіруюцца з асобамі мужынскага пола, якія павінны спяваць “изгиб гитары жёлтой…”. Мне нязвыкла калі мяне называюць бардам, але ж, з іншага боку, я усё ж такі лічуся пераможцам “Бардаўскай восені” і будзе правільней напісаць, што бардаўская песня для мяне - гэта калі пад гітару і з усей душой. Неяк так).
Дарэчы, а ў рок-музыку б пайшла?
А чаму б не? Пайшла б.
А якую сама слухаеш музыку?
З музыкай была такая рэч,што я раптам перастала слухаць музыку у тых колькасцях,якiх слухала раней i згубiлася у тых момантах,калi трэба вызначаць любiмыя гурты цi выканауцау. Дамашняй i вельмi уласнай зауседы была "Земфiра",але ж як раз з таго часу,а гэта прыкладна гады 2 з паловай, я яе амаль што не слухаю.
Што сёння? ну вось так яно з таго часу атрымліваецца, што ня шмат чаго слухаю. Нажаль.
проста, як на мой погляд, шмат слухаць і добрага - гэта таксама талент. Іншая музыка прыходзіць да мяне па сродкам таго, як мне нехта яе прапаноўвае.
Калі так дакладна, то зараз гэта ў асноўным Emancipator, Metronomy, Maccabees, Death cab for cutie, месцамі Motorama, Арлова, "Сплін", "Пятніца" і яшчэ ўсяго па трошкі, але ж таксама ўсё вельмі адносна, калі хопіць моц кінуць айпод зараджацца
Ці вось, напрыклад, верасень прахадзіла з нокіяй, у якой круціліся толькі трэкі з гісторыі музыкі. заслухвалася рагамі, мадрыгаламі і было добра.
Цікавіць зараз джаз. хацелася б папець яго. (дарэчы спецыяльна пішу пець, а не спяваць, таму што як па мне - так рэчы розныя).
З не сваёй музыкай у мяне я найчасцей за ўсё кажу, што "ўсё складана"
"Times New Roman";mso-ansi-language:BE;mso-fareast-language:RU;mso-bidi-language:
AR-SA">