Асобы-2011. Ася Паплаўская. Што агульнага ў сённяшняга надвор'я і Асі )

Feb 15, 2011 00:27

 Я з радасцю магу шчыра вам паведаміць, што я ведаю самых клёвых людзей нашай краіны. У гэтых шэрагах знаходзіцца і мой сённяшні госць - Ася Паплаўская.  Дарэчы, яе першы камент у мой бок быў на пост майго праекта “АСОБЫ” тады… яшчэ у 2008 годзе. Ася - незвычайны чалавек, яна лёгка і з мудрасцю можа дапамагчы ў розных сітуацыях. Ася - літаратурны крытык, журналіст, чалавек які добра разумее  сэнс словаў  “кніга”, “паэт”, ”творчасць”. Калі мне спатрэбіцца новы, свежы твор беларускага аўтара у мяне ёсць два варыянты куды звярнуцца: у інтэрнэт краму ці да Асі )

Дарэчы, трэба сказаць, што Ася з’яўляецца яшчэ і радыёвядучай. Яна вядзе па пятніцах праграму на NETradio  “СучБелЛіт”.  Я заўжды люблю слухаць радыё, асабліва інтэрактыўныя праграмы, дык вось:  хачу адзначыць, што для мяне “СучБелЛіт  -  адна з улюбёных радыё-праграм.

А цяпер… вітаем - Ася Паплаўская )




Добры дзень, Ася! Як справы?

- Вітаю, Алесь! Дзякуй, усё выдатна!

Як табе надвор’е?

- Надвор’е цяпер пераменлівае, непрадказальнае. Як і мой настрой. Таму нам утульна разам.

Каб быць шчасьлівым трэба...

- Рабіць маленькія цуды, радаваць любімых і назапашваць святло ў сабе.

Заўжды цікава: з якой прычыны людзі ствараюць жж?  Вось ты навошта яго стварыла?

- Мне распавяла пра ЖЖ сяброўка. Завяла ўласны блог праз звычайную цікаўнасць: імкнуся паспрабаваць усё новае.

Твой першы дзень ЖЖ. Якім ён быў?

- Напружаным. Я не магла разабрацца ў наладках і не разумела да канца, як ЖЖ функцыянуе. Цяпер да мяне звяртаюцца многія па дапамогу: просяць стварыць блог з нуля, выправіць html-код, калі ў ім памылка, змясціціь фотаздымак у допісе, змяніць дызайн…

Ранак, Дзень, Вечар, Ноч

- Вечар. Час, калі адбываецца ўсё самае яркае і запамінальнае.

Дэвіз твайго жыцьця - ...

- “Рабі нечаканае і тады пераможаш”

Ці існуе ў Беларусі інстытут крытыкі?

- Ён разбураны. Цяпер ёсць асобныя крытыкі, якія пішуць так, як яны тое бачаць. Кожны мае свае мэты і задачы. Мабыць, гэта і нядрэнна: ніводны беларускі крытык не падобны да іншага. Іншае пытанне, ці ёсць вартыя ўвагі крытыкі…

Твой улюбёны белраускі паэт - …

- Леанід Дранько-Майсюк, Наста Кудасава, Алесь Разанаў.

Лепшы беларускі твор 2010 - …

- “Время всегда хорошее” Андрэя Жвалеўскага і Яўгеніі Пастэрнак.

У якую эпоху ты бы хацела жыць?

- У нашую.

Чаму?

-  Я зведала цяперашні час. У ім і хачу жыць

Беларусь - гэта ...

- Краіна нерэалізаваных магчымасцяў.

Твой любімы занятак

- Гатаваць разам з сябрамі.

Што звычайна гатуеце?

- У залежнасці ад наяўных інгрыдыентаў. Сушы. піцу, лазанью, сырнікі, бліны... )

Запросіш на тваю піцу калі-небудзь?

- Абавязкова




Асобы, Фрэнды, ЖЖ

Previous post Next post
Up