Алесь... Я сядзеў хвілін 5, каб толькі пачаць пісаць пра яго. Пазнаёміўся я з ім у ЖЖ у далёкім 2007. І першае яго паведамленне было: Калі вы ведаеце дату паўстання Каліноўскага - я з вамі размаўляю ) Я яе, натуральна, ведаў. Алесь аказаўся клёвы мэн, які заўжды дапаможа і зробіць ён гэта так весела і адначасова шчыра, што спачатку я крыху шугаўся )
Чалавек, які заўжды ведае што рабіць і з чым. Акрамя гэтага ён лёгка знаходзіць словы падтрымкі і выйсьці для абсалютна ўсіх сітуацыяў.
Я часам афігеваю ад падборкі яго смайлаў у скайпе ) Там жа за хвіліну ён можа напісаць 72 паведамлення, у якіх пасьпее не толькі расказаць як справы, але і паказаць пару клёвых трэкаў
Алесь - гэта мой сябра, які мае цьвёрдую пазіцыю адносна ўсяго што адбываецца. І за гэта яму рэспект.
Пра ўсё самае цікавае і агульнае я паразмаўляў з гэтым нефармальным чалавекам.
Каб быць шчасьлівым трэба....
Рабіць сябе шчасьлівым. Само нічога не прыходзіць. Хіба старасьць...
Хто такі блогер на ваш погляд?
Блогер - перш за ўсё публічная асоба, які перасьледуе мэту данесьці пэўную інфармацыю да сваёй аўдыторыі. Я сябе не лічу блогерам, хоць і час ад часу прысутнічаю на розных сэрвісах
Ці вы думалі калі небудзь напісаць кнігу
Думаў і нават спрабаваў пісаць. Неаднойчы. Хацеў пісаць фантастыку. атрымалася напісаць нейкі жаночы раманчык. Не стае жыцьцёвага досьведу ды й падаецца, у гэтым кірунку мне рухацца не варта - досыць ужо таленавітых і зубастых аўтараў, мне куды цікавей чытаць.
А ці пайшоў бы ты граць у тэатр?
Мусіць не. Я дагэтуль губляюся перад вялікай аудыторыяй. Хіба толькі ў кіно :)
Ранак, Дзень, Вечар, Ноч
Ноч - час дзівосаў...
Што там за дзівосы?
(Алесь ставіць смайлік “каханне”) для мяне абсалютнае шчасьце засынаць на грудзёх маёй каханай, лічыць удары яе сэрца...
Лічыш?
гэта як метраном…нехта лічыць авечак))))
Чаго ты найбольш баішся?
Не спраўдзіць свае мары
Дэвіз твайго жыцьця
Жыцьцё занадта кароткае, каб успрымаць яго ўсур'ёз. О.Уайльд
Музыка, ад якой кайфуеш гэта …
Thursday, Usplёsk, Sigur Rós
ну Чацьвер - падабаюцца ўсе іх песьні.Пазнаёміўся з гуртом даўно. Яны непадобныя да астатніх прадстаўнікоў плыні… няма гэтага патасу… проста гурт у які ўлюбіўся ад пачатку
Усплёск - гэта такі ўсплёск…хто не зразумеў, той не зразумеў
Sigur Rós о... гэты гурт мне падказала каханая дзяўчына.. можа таму што я атаясамляю музыку зь Ёю, яны мне і прыйшліся даспадобы?..
У якую эпоху ты бы хацеў жыць?
7891 год год-наадварот
Ня вем, мо нарэшце чалавеку скарыцца космас … можа на Марсе я буду вырошчваць гуркі