Тэмы: Мулявін. Іспыт.

Jan 12, 2011 22:20

Сёння чалавеку з вялікае літары У.Мулявіну было б 70! Гэта важны чалавек для нашае гісторыі. У дзяцінстве мы часта сьмяяліся ад песьняў "Песьняроў", мы не разумелі важнасьці... Часта пераслухваю "Малітву" Песьняроў на вершы Я.Купалы і сэрца пачынае хутка, хутка біцца... вось і зараз я пішу і слухаў...
Я люблю Беларусь - я разумею гэта тады, калі бачу, чую, адчуваю, БЕЛАРУСАЎ! Некалькі маіх сяброў з'ехалі з гэтае краіны, я такога не зраблю ніколі, і Беларусь гэта ведае.

А заўтра ў мяне іспыт па Зямельнаму праву. Ванітуе мяне ўжо ад гэтых земляў, важны, але не цікавы прадмет.

Я, Асабістае

Previous post Next post
Up