Пачаўся нарэшце год

Jan 11, 2011 14:24

Год пачаўся неяк ярка... і гэта добра. У гэтым годзе сэсія можа і цяжкая, але пралятае незаўважна.

У пачатку таго года я спытаў у вас пра вашыя пляны - http://111290.livejournal.com/204205.html Цікава было б пачуць, што атрымалася з таго. Ганна дык точна павінна была намаляваць харошую карціну

Я, як вы ведаеце жыву па прынцыпу - не стварай пляны - тады ўсё адбудзецца.
І гэта працуе.
Музычны год ужо таксама пачаўся. Іду на Ляпісаў (яны новы альбом выпукаюць). Спадзяюся з Алесям трапіць на HELIA

N.R.M. часова без Лявона Вольскага: Новы музычны сэзон году 2011 пачаўся з навіны пра вяртаньне N.R.M., аднак без Лявона Вольскага. Па словах Піта Паўлава, гурт рыхтуецца да выступа на бліжэйшай «Рок-каранацыі», а таксама адрадзіў рэпэтыцыі і пачаў запіс новага альбому без лідэра, які «сыйшоў у адпачынак». Для Лявона такі паварот стаў нечаканым, гучных камэнтароў ён не дае, аднак выклаў у сацыяльных сетках свой ліст «Безь мяне» з нагоды абсурдовае падзеі. http://generation.by/news4185.html

А я пакуль пайду крыху сэкс! Хто ведае, той зразумее ) Карацей сэсія ж... Будзе прыемна бачыць вас на старонках майго ЖЖ




А ЯКІЯ ВАШЫЯ ПЛЯНЫ НА ГЭТЫ ГОД?

Я, Асабістае

Previous post Next post
Up