Ад сэсіі да сэсіі

Dec 28, 2008 00:25

Ва унівэрсітэтах зарэгістраваны самы высокі паказальнік наведваемасці студэнтамі заняткаў за апошнія чатыры месяцы. Даследчкі вылучаюць некалькі прычынаў: эканамічны крызіс, халоднае надвор’е, папулярнасьць мода на веды, але самай папулярнай застаецца - пачатак сэсіі.

Кожны семестр пачынаецца аднолькава: лекцыі - цікавыя і занудныя, перапынкі - хуткія і маленькія, аудыторыі - напоўненыя людзьмі і паўпустыі і словы выкладнікаў: “Займайцеся сыстэмна! Хадзіце на заняткі і ў час здавайце ўсе працы!” Ёсьць людзі, якія паслухмяна гэта выконваюць. Але ёсьць іншыя ( і, па праўдзе, сярод маіх знаёмых іх больш), якія спачатку абяцаюць старанна вучыцца, але здараецца так (з пытаньнямі “Ну за што мне гэта?”), што ўсю праграму семестру прыходзіцца вывучыць самастойна за тыдзень-два. І там як пашанцуе: здаем з першага, другога, трэцяга ці …наццатага разу.

Калі ты паступаеш ва унівэрсітэт, думаецца, што гэта толькі першы курс самы складаны, пасьля залікоўка будзе працаваць на цябе. Але як аказваецца, пастаянныя зьмены, якія з ахвотай прымаюць усе, хто толькі можа (ад Міністэрства адукацыі да выкладчыка асобнай дысцыпліны на вашым факультэце). Пагаворым пра самыя істотныя.

1. Увядзеньне рэйтынгавай сыстэмы. Гэта значыць, што ўсе адзнакі, а таксама прысутнасьць на занятках, рэгіструюцца, а пасьля ўплываюць на выстаўленьне экзаменацыйнай адзнакі.

2. Платныя пераздачы. Практыкуюцца не ва ўсіх унівэрсітэтах, прынамсі пакуль. Адна пераздача ў сярэднім складае 25 тысяч рублёў.

3. Пропускі заняткаў - платныя. Таксама распаўсюджана не паўсюль, але гаманец студэнта становіцца вельмі тонкім пры падсумаваньні прапушчанага за адзін семестр.

4. Адмена “аўтаматаў”. Усе экзамены здаюцца абавязкова.

5. Экзаменацыйны каэфіцыент. Адзнака за рэйтынг - не паказальнік і не маяк адзнакі, якую вы атрымаеце на экзамене, бо асобна выстаўляецца бал за іспыт, сумуецца з рэйтынгам і дзеліцца на адмысловы каэфіцыент - прапорцыю (каб вызначыць, якая адзнака ўлічваецца больш - рэйтынгавая ці экзаменацыйная). Каэфіцыент гэты на кожнай катэдры свой.

Калі нейкія зьмены, пералічаныя вышэй Вас не закранулі, не сьпяшайцеся радавацца. Як правіла, любыя новаўвядзеньні спачатку праходзяць пробна, на адным з унівэрсітэтаў, і ў выніку посьпеху, распаўсюджваюцца паводле пастаноў на ўсе астатнія навучальныя ўстановы. //Адар’я Гуштын

moladz.org

Previous post Next post
Up