Пра LMU 3

Dec 20, 2011 22:07

Усё зьбіраўся распавесьці пра парадкі тут. Так вось, сэсіі тут няма. Але гэта ня значыць, што няма іспытаў. Проста звычайна замест апошняе лекцыі - іспыт. Дзьве лекцыі ў адзін дзень - два іспыта. Пераздачаў тут таксама няма - адзін іспыт - адна спроба. І шмат тых хто не здае іспыты. Але нікога за гэта не выганяюць. Нават дадатковае платы не ( Read more... )

Leave a comment

Comments 7

vboo December 20 2011, 21:21:18 UTC
Клёва:-) Хацеў бы так вучыцца...

Reply

zxz12m December 20 2011, 21:27:03 UTC
я таксама. Так атрымалася тут толькі 2 сэмэстры павучыцца. Лекцыяў на якія бы я хацеў схадзіць - каля 15. За сэмэстар, калі нічога больш не рабіць, з маімі здольнасьцямі магчыма слухаць толькі 3. Так што ад 2 гадоў дадатковых - я бы не адмовіўся.

Reply

elen_kozinskaya December 20 2011, 23:22:22 UTC
a szto u Ciabie sa zdolnasciami?

Reply

zxz12m December 21 2011, 09:41:02 UTC
Алена, здольнасьці гэта шмат працы. Я хадзіў у самаю звычайнаю школу, і калі на пачатку была нейкая цяга да матэматыкі, то напрыканцы - я яе згубіў. Жатнюю рабіў толькі па чарчэньню. Працаваць не прывучаны. Далей пачатковую вышэйшую адукацыю атрымліваў ва Ўроцлаве. Там канешне не кепская, але бывае значна лепшая. Ды й з Цэглай і Хабай - не пашанцавала, матэматыку я ня ведаю зусім, КМ вучыў самастойна. Ангельскую я трохі ведаю, але без напружаньня разумець тое што кажуць - не магу, чытаць па 100 старонак за дзень - таксама. А тут людзі якія інтэгралы ў памяці лічаць, ды матрыцы перамнажаюць, а па-ангельску шпараць лепей чым я па беларуску. Вось такія могуць нават 5 лекцыяў залічыць за сэмэстар.

Reply


Leave a comment

Up