Ох лол

Jul 02, 2013 23:01


На ЦТ па гістрыі Беларусі, не рыхтаваўшыся, я набрала 71 бал.
Ну і што гэта за тэсты?
Я, выбачайце, **ею, дарагая рэдакцыя!

адукацыя

Leave a comment

Comments 9

markiz_de_kiss July 2 2013, 20:09:42 UTC
Быў ваш дзень, трэба было суперлато купіць :)

Reply

znikla July 3 2013, 10:35:06 UTC
Аднаго шанцавання ўсё ж не хапіла б для 70 балаў, пэўныя ж веды я маю, проста спецыяльна не рыхтавалася. Таму ў суперлато ўсё адно не веру :)

Reply


(The comment has been removed)

znikla July 3 2013, 10:30:26 UTC
Вось менавіта што. А такіх, здаецца, больш за 13 працэнтаў. Жах. Хаця добра тое, што яны адсеяліся.

Reply


light_drow July 3 2013, 07:28:15 UTC
а ты хочаш сказаць, што ты зусім не ведаеш гісторыю Беларусі?

у ідэале ж тэсты павінны адлюстроўваць агульны ўзровень, а не ўзровень мэтанакіраванай падрыхтоўкі-да-тэста

Reply

znikla July 3 2013, 10:27:15 UTC
Вядома, у нейкай ступені ведаю. Але мая праблема ў тым, што ўсю канкрэтыку я досыць хутка забываю: даты, імёны, месцы... Памятаю толькі самае галоўнае, астатняе - у агульных рысах.

Ну, як сказаць, большасць жа тых, хто здае тэсты, хоча некуды паступіць, значыць, яны мусілі рыхтавацца. І ва ўсялякім выпадку большасць - школьнікі, у якіх свежыя веды ў галовах яшчэ (мусяць быць). Ды і што гэта за экзамен, які не патрабуе падрыхтоўкі? Фіговы экзамен. Пытанні былі вельмі лёгкія, часам проста смешныя і абсурдныя (на НН пісалі), калі рыхтавацца, можна лёгка здаць на 90 балаў.

Reply

veragodna July 3 2013, 19:41:25 UTC
Падтрымліваю папярэдняга каментатара: Іра, Вы неяк кепска пра сябе думаеце :).

Хаця ў нас былі адказы пра рэпрэсаванага Якуба Коласа :).

Reply

znikla July 3 2013, 20:23:23 UTC
Ну,а ў гэтым тэсце ў некалькіх пытаннях варыянты адказу былі кшталту "бальшавікі адмовіліся ад пабудовы сацыялізму", "узнікненне шматпартыйнасці" ці пашырэнне беларускай мовы ў палітыцы (апошнія два - да характарыстыкі БССР у 60-80 гг), Дык што здзіўляцца высокім балам.

Reply


vital_rudak July 3 2013, 09:56:58 UTC
Думаю, тут нічога дзіўнага няма :)

Reply

znikla July 3 2013, 10:29:24 UTC
Не, ну, маючы добрыя агульныя веды па гісторыі і кепска памятаючы даты-імёны, я спадзявалася атрымаць балаў 50. А тут 70. Тэст вельмі лёгкі, тыя, хто кажа, што яны прасцейшыя год ад года, не хлусяць. Не параўнаць з тымі тэстамі, што былі некалькі гадоў таму.

Reply


Leave a comment

Up