Батхёрт

Feb 05, 2015 02:06

А існуе ў нашай краіне нармальны падручнік па паліталогіі? Падкажыце, калі вам трапляўся.
Бо чытаю падручнік У. А. Мельніка і ўжо не вытрымліваю ад насычанасці яго ідэямі руска-славянскага трыадзінства пад соусам праваслаўя.

Опубликовано с помощью приложения LiveJournal для WP7

рб, адукацыя

Leave a comment

Comments 14

sabrina_lite February 5 2015, 00:05:47 UTC
А маёй маме цяжка чытаць "Белую гвардыю". Прычына - тая ж.

Reply

kabierac February 5 2015, 08:55:15 UTC
Кхм. А мама спрабавала ставіцца да мастацкай літаратуры не як да падручніка? Бо цяжка ўявіць, што будзе, калі яна пачытае, напрыклад, "Карателей" Алеся Адамовіча.

Reply

sabrina_lite February 5 2015, 10:57:25 UTC
У нашай краіне зараз вайна супраць людзей, якія амаль схожыя на булгакаўскіх герояў. Раней лаялі Пятлюру і гецьмана, цяпер лаюць хунту. І да Кіева пакуль яшчэ ня дайшлі.

Reply

kabierac February 5 2015, 11:16:47 UTC
Прабачце, але па-мойму, вы параўноўваеце хрэн з пальцам. Прынамсі, моцна недаацэньваеце герояў Булгакава альбо пераацэньваеце тых, каго з імі параўноўваеце. Я не ўяўляю, ці можна разважаць такімі катэгорыямі, але, калі абстрагавацца ад канкрэтыкі і прывязкі да нацый і ідэалогій, гэты твор сапраўды вельмі актуальны і добра праекуецца на тое, што адбываецца ў Кіеве і Украіне сёння. Увогуле, "Белая гвардыя" - адзін з маіх любімых твораў у сусветнай літаратуры.

Reply


moussorine February 5 2015, 01:04:44 UTC
Сучаснае расейскае праваслаў'е з цягам часу робіцца ўсё меньш рэлігіяй, у нармпльным сэнсе гэтага слова, і ўсё больш палітычнай ідэалогіяй. Сумна...

Reply

znikla February 5 2015, 10:59:39 UTC
яно такім і было яшчэ з сярэднявечча, толькі ненадоўга згубіла ідэалагічныя пазіцыі ў мінулым стагоддзі.

Reply


moussorine February 5 2015, 01:13:10 UTC
Вось, у сеціве адшукаў такі падручнік. Паколькі ён на беларускай мове, ёсць надзея, што што ён не такі прарасейскі...
Мельнік В.А. Паліталогія. - Мін., Вышейшая школа, 1996.

Reply

moussorine February 5 2015, 03:25:52 UTC
Цьху, знайшоў таго жа Мельніка!

Reply

znikla February 5 2015, 11:00:35 UTC
і не кажыце - цьху! )

Reply


kabierac February 5 2015, 08:56:16 UTC
Нам Рашэтнікава раілі. Праўда, я не ўяўляю, што там - не адкрываў) Але ў сеціве ёсць.

Reply

znikla February 5 2015, 11:02:02 UTC
нам таксама раіла выкладчыца, і ў бібліятэцы сёння толькі яго і прапанавалі. і я таксама не ведаю, што там, дык вось хацела пачуць яшчэ якія парады перад тым, як браць. ну, нічо, спадзяюся, ён норм )

Reply


Leave a comment

Up