Упершыню выгулялі Шосю

May 01, 2014 20:06

Колькі ж страху было! Колькі крыку! :) Спачатку яна збягала з травы і доўга спрабавала схавацца пад балконамі, у вуглах дома, залезці ў падвал, на сцены і г.д. Калі зразумела, што гэта не дапаможа, нарэшце стала трохі адыходзіць ад сцен дома і глядзець вакол. А вакол - і кветкі, і машыны, і людзі, і сабакі, і каты іншыя - як тут не палохацца, не ( Read more... )

Шося, дзень, жыццё, сям'я

Leave a comment

Comments 15

veragodna May 1 2014, 17:15:04 UTC
Уяўляю, як перакуліўся сёння яе свет :).

Reply

znikla May 1 2014, 17:44:07 UTC
О так :)
А ўзялі ж з менскага прытулку ў трохмесячным узросце, то бок да таго яна жыла на вуліцы. Але жывёлы хутка забываюць мінулае )

Reply

veragodna May 1 2014, 17:47:49 UTC
У іх актуальная памяць - тры дні :).

Мы таксама ўжо забраніравалі маленькую нябогу ў прытулку, якую гаспадар ледзьве ва ўнітазе не ўтапіў.

Reply

znikla May 1 2014, 18:30:56 UTC
Ой, божачка, што ж за людзі.

Слухайце, я тады прапусціла ваш пост, бо была ў ад'ездзе... Толькі цяпер зразумела і прачытала пра вашу страту. Я не цалкам, але ўсё ж магу ўявіць, наколькі гэта балюча. Коцікі - яны ж амаль як людзі, і нават лепшыя і даражэйшыя за многіх людзей. І іх насамрэч можна любіць, як людзей. Прыміце мае шчырыя спачуванні! Даруйце, што позна.
Усё ж месяц прайшоў, спадзяюся, вы ўжо адышлі трошкі? Гэта вельмі правільна - узяць новага коціка. Толькі, напэўна, прывыкнуць будзе цяжка :(

Reply


lada_aleinik May 1 2014, 18:48:24 UTC
Хатнія каты цяжка да вуліцы прывыкаюць. Назіраю, як жанчына з нашага дома перыядычна выносіць на вуліцу ката. Выпускае на траву і ўгаворвае: "Пагуляй! Пабегай!" А кот жаласна енчыць ды ізноў дзярэцца ёй на рукі. :))

Reply

znikla May 1 2014, 19:03:05 UTC
Вядома, цяжка, яны ж, бедныя, ад прыроды зусім адарваныя жывуць, а тут раптам перад імі не пакойчык, а такі вялізны адкрыты свет з морам пахаў і гукаў.
Ну, ад жывёлы залежыць. Я спадзяюся, Шося прывыкне :) Калі ж праз некалькі выхадаў яна не перастане баяцца, больш мучыць не будзем.

Reply


nasta_sonejka May 1 2014, 20:30:22 UTC
Ох. Віншую! Магу парэкамендаваць даваць ёй смачныя нішцякі на вуліцы. Так стрэс будзе меншым значна :)

У нас праблема супрацьлеглая абсалютна. Ягоная велічнасць страшна любіць вуліцу і ўвесь час туды імкнецца. А выгульваць яго на павадку вельмі цяжка, бо, як кажуць,галоўнае ў дрэсіроўцы ката-рабіць выгляд,што ты дала яму менавіта тую каманду, якую ён зараз выконвае. Вось і я на вуліцы вымушана перыядычна рабіць выгляд, што ісці збіралася менавіта туды, куды Ёлка папёр.

Reply

znikla May 4 2014, 19:41:01 UTC
Паглядзім, што будзе далей :)
Пакуль нават павадок не патрэбны, настолькі яна баіцца рухацца. Але ўвогуле, канечне, коцікі непрадказальныя.

Reply


topiksmom May 4 2014, 16:56:39 UTC
А не баіцеся, што Шося прызвычаіцца да вуліцы? Ці плянуеце далей пускаць на вольны выпас, так сказаць?
Мне было б стромна. А раптам упадабае вуліцу, будзе пастаянна крычаць-прасіцца ці скокне з вакна... Катэ такія катэ.

Дарэчы, добра сказана: "Ніхто ў блогах ніколі каменя не кіне ў таго, хто напіша пра коціка, гэта ж так добра - пісаць пра коціка!":)

Reply

znikla May 4 2014, 19:39:24 UTC
Не баімся. Да гэтага ёй яшчэ далёка, вельмі (учора выгульвалі другі раз, дык яна толькі ляжала на траве, перапаўзала сантыметраў на 20 раз на 10 хвілін, зыркала вакол, і ўсё.) Будзем выгульваць рэгулярна, калі што. А ўвогуле мы ж плануем праз некалькі гадоў свой дом, так што ёй па-любому прыйдзецца прывыкаць.

А ў цябе цяпер прозвішча "Кімаева"? )

Reply

topiksmom May 5 2014, 14:30:13 UTC
Дом - гэта клёва! Посьпехаў з гэтым:)

Прозьвішча? Так)

Reply


Leave a comment

Up