З кім я хацеў бы абмяркоўваць праблемы беларусазнаўства ХІХ ст., дык гэта з бясконца сімпатычным Захарам Шыбекам. Захар -- аўтар артыкула "беларусазнаўства" ў ЭГБ, апублікаванага яшчэ 20 гадоў таму. Аднак у яго сённяшніх развагах пра Каліноўскага я сяго-таго не разумею. Напрыклад, гэтага:
Калі б мары Кастуся Каліноўскага здзейсніліся, краіна
(
Read more... )
Comments 24
Reply
Reply
Reply
але чаму вы адмаўляеце, што большасць адукаваных людзей на той час лічылі сябе ліцвінамі (хоць і адначасна палякамі, а-ля савецкі народ)? у сялянскай самаідэнтыфікацыі я дужа сумняваюся. ну, а назву Беларусь сапраўды пры дапамозе РПЦ і царызма тут сеялі. і ўрэшце на ўсходзе краіны тое дала плён, што ажно і забараніць прыйшлося пасля (бо пра Літву фактычна ўсю памяць сцёрлі).
Reply
Назва Беларусь у дачыненні да Віцебшчыны , Магілеўшчыны, Смаленшчыны бытавала, прынамсі, у 18 ст. і раней (у тым ліку на Захадзе) -- незалежна ад царызма.
Reply
Reply
пытанне выклікае вось што: я нейк не ведаю, каб царская адміністрацыя спрыяла прасоўванню выразу Беларусь. Ды й то быў пачатак 19 стагоддзя. Не ўсім маглі пакіраваць, выразная палітыка яшчэ не выспела, селектарную нараду не правядзеш, расійская самасвядомасць яшчэ не афармілася і, значыць, не было патрэбы, дакладней, магчымасці процістаўляць яе яшчэ не існай "беларускай". Увогуле, сюжэт, згодна з якім першыя 40 гадоў 19 стагоддзя спрыялі "беларусізацыі", а потым сталі яе шчаміць, выглядае надумана.
літвіны -- гэты не быў (адзіны) саманазоў (эндаэтнонім) беларусаў. Мала аддаем увагі таму, што гэта быў найперш экзаэтнонім -- назва, якой карысталіся не тут, самыя беларусы, а хутчэй і найперш так нас называли чужыя, за межамі Беларусі -- у Масковіі, Расіі, Украіне.
Reply
Leave a comment