пісьменніцкае vs лінгвістычнае

Aug 07, 2009 14:23

Трохі рызыкоўная тэма “пісьменнікі як недругі лінгвістаў”, “пісьменніцкае як вораг лінгвістычнага”, закранутая ў першым допісе пра Янкоўскага, тым не менш вартая, хай пакуль пункцірнага, працягу ( Read more... )

гісторыя мовазнаўства, дыскурс аб мове, пісьменніцкая лінгвістыка, мовазнаўцы

Leave a comment

Comments 10

yu_tarasievich August 7 2009, 12:18:51 UTC
Як вядома, не ўсім мовазнаўцам (гм) глядзелі ў рот у 20-х, а толькі палітычна правільным. Можна спрачацца з метадалогіяй "пэўнай кнігі", але яе ўскосна пацверджваюць і, скажам, матэрыялы БАК-1926.

Reply

zaprudski August 7 2009, 12:39:57 UTC
у мовазнаўчых пытаннях у 20-я пісьменнікі прызнавалі прыярытэт лінгвістаў. Як разумею, пярэчыце супраць гэтага? А што такое "пэўная кніга"?

Reply

yu_tarasievich August 7 2009, 13:37:30 UTC
Кніга Робінсана. Вы яе крытыкуеце за метадалогію; я лічу, што высновы кнігі карэліруюць з іншымі звесткамі пра перыяд.

А наконт 20-х гг., то прыярытэт прызнавалі, але толькі "палітычна правільных". Быў Карскі не цалкам адпаведны -- дык і без яго правялі БАК-1926 (дапускаючы нават, што ў Робінсана ўсё на гэтую тэму "няпраўда")? Сістэма 30-х не на пустым месцы ўзнікла.

Reply

zaprudski August 7 2009, 15:00:56 UTC
Карскаму, калі ведаеце, Некрашэвіч спецыяльна пісаў, прапаноўваючы ўзначаліць Інбелкульт. З таго, што гэтага не адбылося, можна думаць, што Карскі адмовіўся.
Карскаму, калі памятаеце, было запрашэнне на Акадэмічную канферэнцыю. Гэта быў выбар Карскага, тое, што ён не прыехаў. Адсутны заўсёды не мае рацыі.
Насуперак вам, Акадэмічная канферэнцыя была зусім дэмакратычным форумам, рота там нікому не закрывалі.

Reply


badaj August 7 2009, 13:07:21 UTC
я за асобны інстытут мовазнаўства дакладна. Хай бы вызначыў і абгрунтаваў, што пісаць і ўжываць трэба так, так і так. Прынамсі ўсталявалася б нейкая норма, а не "мая маці так казала, а ў нас у вёсцы, а вось у Коласа-Быкава". А то бывае,хоць бы пры перакладах, з такімі праблемамі сутыкаешся, што і не ведаеш на каго і на што арыентавацца (узяць хаця б словаформы імёнаў).
Але пакуль што бачу нейкую мовазнаўча-літаратурную сумесь.

Reply


Leave a comment

Up