Гулялі з Наташай па вул.Чыгуначнай і яе наваколлях (я памылкова думаў, што менавіта там знаходзіцца гатычная вадацяжная вежа пач. ХХ ст.) і натыкнуліся на два цікавых жылых дома, па віду якіх можна сказаць, што яны пабудваны ў міжваенны ці самы ранні пасляваенны перыяд.
Першы - гэта дом №12 на 3-м Чыгуначным завулку:
Дом з дзіўным нераўнабокім трохвугольнакам у тарцы...
... і лаўкай для дліннаногіх бабулек у двары:)
Цёмна-чырвоныя палосы на тынкоўцы гэта аказваецца элемент дэкору, а не металічныя швы, якімі звычайна ўкрапляюць аварыйныя дамы, пра якія я спачатку падумаў:
Другі дом знаходзіцца на вул.Чыгуначнай пад нумарам 26:
Бачна, што праект той жа самы, толькі гэтаму дому дах трохі паправілі і прыбудавалі нейкі склад ці кацельную ў двары:
Каля дома знаходзіцца папудова вельмі падобная на ДОТ, толькі пад снегам не разбярэш ці так гэта.
Можа хто ведае што-небудзь пра гэтыя дамы і ціпаДОТ? Бо нічога канткрэтнага ў нэце знайці не магу.