У выходныя працягвалі субліміраваць вялікія падарожжы. На гэты раз вырашылі не разменьвацца па дробязях, а накіравацца ў кругасветнае падарожжа, заадно зазірнуць у Наваполацк, на трамваі якога я ніколі не катаўся
У баянна-турыстычных месцах лепей ўсяго бываць узімку. Сёння вырашылі разам з elgatomarinero7 зрабіць невялікі трып у Нясвіж, каб зрабіць фотак і пашпацыраваць па бязлюднаму гарадскому парку. Раптам захацелі таксама зачапіць і Клецак, тым больш расклад руху аўтобусаў спрыяў гэтаму
У выходныя на стары новы год нарэшце схадзілі ў зімовы паход з начоўкай. Пакамерскія азёры пад гэтую справу добра пасавалі, таму што пару год таму туды заязжалі. Маршрут намаляваўся хутка і зрабіўся анонс
У канцы лістапада наваліла снега, а потым пайшлі нястрымныя дажджы. Спасаванае здароўе таксама паспрыяла паставіць велосэзон на паўзу. Таму ўвесь снежань субліміравал падарожжы транспартным фанам
Традыцыйны Лагойскі жуктрэйл зрушыўся ў гэты раз на 25 лістапада. Роваравы ХСМ усім спадабаўся ў мінулым годзе, таму і тут ён быў. Я зноў каціў замыкальным, і ў гэтым разе было лягчэй, але....
Кепская восень, ды дажджлівы лістапад перавялі веласезон у "рэжым чакання". Пасля паездкі у Ляхавічы было вырашана дадаць трэша і абкатаць дальнеўсходні аўтобусны прыгарад. Тым больш паспяховая абкатка заходняга прыгараду прагнула падоўжвання. Акрамя таго elgatomarinero7 вырашыў склаці кампанію ў гэтым "кругасветным" трыпе. За што яму асабістая вялікая падзяка
Надвор'е ў адзіны выходны дзень як бы намякала на аўтобусны трып. Для гэтага быў абраны "экстрэмальны" аўтобус на Ляхавічы які ідзе ў 7.35 з Баранавіцкага аўтавакзала