са святам, сябры!

Apr 16, 2017 16:16


Хрыстос уваскрос, сябры! У гэтае светлае свята перамогі дабра, любові і справядлівасці жадаю вам Божай падтрымкі і анёла-ахоўніка!
Не магла сёння не прыйсці ў гэтае ўтульнае месца, жж для мяне па-ранейшаму застаецца самым цёплым успамінам пра лепшых людзей.

PS Хрыстос уваскрос, а ЖЖ такі памёр... :(

сапраўдныя людзі, маё

Leave a comment

Comments 72

budgawl April 16 2017, 20:06:15 UTC
ходят зомби

Reply

veragodna April 17 2017, 19:02:10 UTC
Блін, хачу быць зомбі! :)

Reply


bielameta April 17 2017, 06:28:32 UTC
Я наіўна працягваю чакаць тваіх допісаў. Праўда! Сама бывае пішу, але збольшага ў галаве. Калі ўвечары ёсць час, рукі да пісання ўжо не даходзяць.
Даўно кажуць, што жж памер. Але я яшчэ трымаюся. Пара год таму шмат хто сышоў у фб, ну перажылі ж гэта неяк.
Для мяне таксама жж - гэта ладны кавалак жыцця і пераважная большасць цяперашніх сяброў і прыяцеляў. І да ўсяго праз жж з будучым мужам пазнаёмілася, так што я збіраюся трымацца да апошняга))

Reply

veragodna April 17 2017, 19:04:44 UTC
Хрысціна, я вось па выніках думаю, што дзевяць чалавек у каментарах і чатыры - у лайкацелях не так і мала :).

Так, гісторыі кахання ў жж надзвычай мілыя! Ды і сяброўства таксама :).

Reply


secyrg April 17 2017, 09:31:41 UTC
Сапраўды ўваскрос!

Reply

veragodna April 17 2017, 19:03:06 UTC
Дзякуй, спадар Сяргей! Проста дзіўлюся, як Вы паспяваеце ва ўсіх сацсетках камунікаваць. Шчыра! :)

Reply

secyrg April 18 2017, 20:57:08 UTC
Я ў FB камунiкую ў асноўным :)
У iншыя заходжу папрывiтацца )

Reply

veragodna April 23 2017, 16:27:09 UTC
ФБ - мая самая нелюбімая сацсетка, на жаль.

Reply


lionellia April 17 2017, 13:09:29 UTC
Чытаю стужку звычайна падчас сiесты))) з тэлефона. З тэлефона каменцiць жудасна нязручна, а допiс пiсаць дык тым больш (дарэчы, таму i перайшлi усе на фб i iг, бо гэта сапрауды мабiльны фармат). Дык вось чытаю i думаю, што увечары сяду за кампутар i напiшу. На гэтым месцы iмпэт i спыняецца звычайна. Але вельмi радуюся тым, хто яшчэ жыве у стужцы! Добра, што увогуле усе не губляемся па жыццi, а сябруем у iншых сетках сацыяльных, нават у рэальнасцi выпадае))))

Reply

veragodna April 17 2017, 19:07:00 UTC
Доўбаныя тэлефоны :)). Я нават інстаграм, калі дома, гляджу на вялікім экране.

Тым не менш абсалютна згодна, тыя сябры, з якімі камунікавала на пастаяннай аснове ў жж, непараўнальна дарагія. Кожнаму магу даверыцца. Гэта не фб ды інстаграм, тут людзі душу адкрывалі.

Reply


markiz_de_kiss April 17 2017, 19:46:22 UTC
Тут засталіся самыя загартаваныя :)
Сапраўды ўваскорос!

Reply

veragodna April 17 2017, 20:05:28 UTC
Блін, мяне так радуе па выніках, што тут яшчэ людзі ёсць, не ўяўляеце! :)

Учора проста песімізм не па святу быў.

Reply


Leave a comment

Up