Jul 09, 2008 22:07
Ад сёньня я - шчасьлівы ўладальнік пярсьцёнка рарытэтнага выданьня БЕЛАРУСКА-РАСІЙСКАГА (ВЯЛІКАЛІТОЎСКА - РАСІЙСКАГА) СЛОЎНІКА ЯНА СТАНКЕВІЧА (1305 cтаронак).
Вы, вядома, запытаецеся, як так мне падфарціла? Дзялюся...
Патэлефанаваў мне Юрась Пацюпа і паведаміў шчасьлівую навіну - у букінісьце на Я.Коласа ляжыць сціпленька мара ўсіх мовазнаўцаў і літаратараў Беларусі ля самай касы па прымальным кошце ў 30.000 (хаця ў дадзеным выпадку любы кошт быў бы прымальным, бо тых слоўнікаў у вольным палёце ўвогуле больш у прыродзе не існуе) жаданы фаліяньцік.
Спадары Юрасі (Пацюпа і Бушлякоў) цяпер могуць мной ганарыцца! :)
жыццё,
кнігі,
Пацюпа,
Бушлякоў,
мова