Благавешчаньне і багі

Feb 12, 2015 15:48

- На Благавешчанне  нельзя дажа косы расчэсываць. Ну, гэта для гарода, куры грянкі будуць драць. Для сельскай меснасці.
- А што гэта за празьнік такі, Благавешчанне?
- Ну, благое вешчанне, багі саздавалі. Бывала ж, багам верылі, і нам унушалі ета ўсё, мы яго ўсяродку капілі, што так нада. А цяпер та во гаварі, што так нельзя, яны ж ня слухаюць ( Read more... )

сьвята, vox populi

Leave a comment

Comments 4

vushasti February 12 2015, 13:05:56 UTC
супер!!!

Reply

uladzimer February 12 2015, 13:09:07 UTC
А быў яшчэ на маёй памяці дзед-знахар, які на маё пытаньне "як той Бог выглядае, стары ці малады?" засьмяяўся:
- Ці ты ў царкве ня быў?
- Быў.
- Дык там жа розныя багі - і старыя, і маладыя.

Reply

vushasti February 12 2015, 13:15:26 UTC
Дзіва проста. Тысячу гадоў ёй пра АДЗІНАГА бога, галаву тлумілі гісторыяй ад уводзінаў у храм маці да уваскрэсання сына, а яна - БАГІ так рабілі!

напішу яшчэ адзін раман - а раптам яшчэ паганцам адным паболее))

Reply

uladzimer February 12 2015, 13:18:25 UTC
Такіх выпадкаў шмат. Бабуля паказвае невялікі абраз, які быў ёй абярэгам у вайну, і калі пагналі ў Нямеччыну. Пытаюся, а хто на тым абразе намаляваны? "Нейкі старычок", - адказвае пра сьв. Міколу.

Reply


Leave a comment

Up