Янка Купала: "Разьвітаньне з пальшчызнай"

Jul 13, 2012 22:17

130 гадоў споўнілася на мінулым тыдні з дня нараджэньня Янкі Купалы. - Дагэтуль ня ўсе яшчэ здаюць сабе справу, зь якога-то культурнага асяродзьдзя і пісьмовай традыцыі выйшаў (у т.л, у сэнсе „прэч“) малады Янка Купала: што свой першы верш ён напісаў па-польску, ды пісаў польскамоўную лірыку да 1906 году, г.зн напрацягу пары гадоў паралельна зь ( Read more... )

Karcina Repina „Не ждали”, hołas z makulatury, сузіраньні, „In my humble opinion“, бывшіе люди, ab hetym nielha surjozna

Leave a comment

Comments 22

artem_ablozhei July 13 2012, 21:49:55 UTC
добра, што ён пачаў па-беларуску, а то быў бы зараз як Міцкевіч - класік "польскай" літаратуры

Reply

suziralnik July 13 2012, 22:04:57 UTC
Ягоная маці менавіта мела на яго надзеі, як на "новага Міцкевіча", і ягоны беларускі выбар, ды яшчэ завостраны татальнай адмовай (у творчасьці) ад польскай мовы ў 1906, быў для яе крыніцаю вялікага разчараваньня :)

Reply

salasz July 14 2012, 10:34:51 UTC
Што тут добрага, ён пачаў сваю белмоўную творчасць з вершаваных непрыстойнасцяў. Пан Сузіральнік дае спасылку на апошні польскамоўны верш Купалы, але чамусці саромеецца даць спасылыку на першы белмоўны. А першапачатковай прычынай адмовы ад польскай творчасці быў якраз гэты момант - творчасць а-ля "сэкс-купалле-рок-н-ролл" не магла быць ацэнена прадстаўнікамі высокай польскай культуры, для якіх такая "паэзія" была моветонам. Купала гэта ведаў, і адпаведна, усвядоміў, што не быць яму новым А. Міцкевічам. І зрабіў стаўку на іншую аўдыторыю, якая не прытрымлівалася, анахранічных, на яго думку, цнотаў лацінскай цывілізацыі.

Reply

(The comment has been removed)


spooky12 July 14 2012, 09:06:59 UTC
Праўдападобна, што да гэтага спрычыніліся гутаркі зь Ядвігіным Ш у Карпілаўцы (Купала пазнаёміўся зь ім у 1904 годзе).

Ванда Лявіцкая ўспамінала:
"Купала прыходзiў да нас браць кнiгi. Чытаў тату свае вершы i ў хуткасьцi стаў друкаваць iх у «Нашай нiве». 3 татам яны вялi доўгiя гутаркi…"

Reply

suziralnik July 14 2012, 20:49:45 UTC
Недзе чытаў, что пачаць пісаць па-беларуску Купалу хтосьці пераканаў, ці то не хтосьці з братоў Луцкевічаў, аднак магчыма, што гэта быў Ядвігін Ш. "Наша Нівы" ў 1904 яшчэ далёка не было. Аднім з фактараў, які мог заахвоціць, што праўда, магла стацца наяўнасьць у "Нашай Нівы" і беларускіх выдавецтваў багатага спонсару ў асобе кн. Магдалены Радзівіл :)

Reply


(The comment has been removed)

suziralnik July 14 2012, 21:04:31 UTC
Маю падобны падыход, у т.л. ў афіцыйных установах РБ :) Гутарыць па-расейску магу, аднак пісаць ня буду :))

Reply


Leave a comment

Up