У Юрыдыцы пасля дажджоў вымыла глыбы апрацаванага пяшчаніку

Jul 19, 2014 08:07

Пасля нядаўніх залеваў у цэнтры Гародні магутнымі патокамі вады павымывала шмат цікавых рэчаў. Насупраць 10-й школы з-пад зямлі паказаліся  прамавугольныя кавалкі пяшчаніку. Пяшчанік у нашых мясцінах амаль не сустракаецца, таму сам факт канцэнтрацыі ў адным месцы вялікай колькасці пяшчанікавых вялікіх пліт і больш дробных кавалкаў выглядае дзіўна.




Амаль усе кавалкі - са слядамі ручной апрацоўкі. На некаторых відаць сляды зубіла:



Дзесятак каменных пліт мае амаль аднолькавую форму і памеры:











Хто пакінуў тут гэтыя пліты і якое іх было прызначэнне?

Ёсць некалькі версій. Хутчэй за ўсё, гэтыя пліты - загатоўкі надмагільных пліт, магчыма, адбракаваных. Ёсць яшчэ думка, што гэтыя камяні выкарыстоўвалі пры будаўніцтве нейкага аб'екта на Гарадніцы.

Сам факт знаходжання пліт і больш дробных кавалкаў ля вады наводзіць на думку, што іх тут у вадзе і апрацоўвалі.

Калі хто мае нейкую здагадку адносна прызначэння - дзяліцеся

загадкавае, Гараднічанка, знаходкі

Previous post Next post
Up