Праваслаўны храм, які не паспелі пабудаваць

Dec 15, 2013 13:30

Cerkiew Zmartwychwstania Chrystusa Pana, Grodno, православный храм, Польша, Гродно

3 мая 1938 г. у дзень, калі ўся Польшча адзначала свята Канстытуцыі, праваслаўныя жыхары Горадні прымалі ўдзел ва ўрачыстасцях асвячэння месца пад будучы храм. Гэты храм, закладзены ў гонар 20-ці годдзя незалежнасці Польшчы, назвалі ў імя Змартвыхпаўстання Хрыста.



На ўрачыстасцях прысутнічалі тысячы людзей, якія сабраліся з горада і навакольных вёсак, а таксама прадстаўнікі мясцовай улады і праваслаўнага духавенства.  Цырымонію асвячэння праводзіў кіраўнік Гродзенска-Наваградскай дыяцэзіі біскуп Сава. Цэнтральным момантам ва ўрачыстасцях было зачытанне галоўным праваслаўным капланам войск польскіх айца Сымона Федаронькі устаўнога акта і яго замураванне ў краевугольны камень.



Асвячэнне краевугольнага каменя пад будову святыні. На здымку паказаны момант, калі біскуп Сава закладвае капсулу з рэліквіямі св. Георгія Цудатворцы разам з устаўным актам.



Тэкст устаўнога акту



Генерал Альшына-Вільчынскі выступае з прамовай. Збоку яго стаіць біскуп Сава

У хуткім часе быў аб'яўлены закрыты конкурс на праект святыні, у якім перамагла праца архітэктара Румянцава. Праект царквы прадстаўляў святыню ў стылі ўсходняй архітэктуры ў спалучэнні з навачэснамі міжваеннымі архітэктурнымі напрамкамі.

Галоўнай задумкай у праекце быў вялікі шкляны купал, які завяршаў пабудову і высокая вежа-званіца ў форме пілону. Галоўны алтар, па задумцы аўтара, аддзяляўся ад бакавых празрыстай сцяной. Вокны павінны былі ўпрыгожваць вітражнае шкло, афармленне якіх згадзіўся выканаць знакаміты вітражыст Здзіслаў Глогер. Планавалася ў інтэр’еры размясціць абразы праваслаўных святых, жыццё і дзейнасць якіх было звязана з Польшчай. У алтарнай часці павінен быў вісець вялізны абраз Змартвыхпаўстання Хрыста.



Да 1 лістапада планавалася прадставіць канчатковы дапрацаваны праект царквы і скласці каштарыс, аднак з-за вялізнага аб’ёму працы архітэктары не ўкладваліся ў час. І не паспелі, бо надыходзілі смутныя часы для рэлігіі разам з бальшавіцкай навалай…

міжваенная архітэктура, царква, праваслаўе, Гродна

Previous post Next post
Up