Шмат каго не было на нашым навасельлі, але і тых хто дайшоў, было б дастаткова, как разьнесьці нашу халабуду "вдребезгі і папалам".
Варта паглядзець на гэты інтэлектуальны бамонд! Тым, хто ведае гэтую публіку "з харошай стараны", гэтага не зразумець, а тыя, хто іх проста ведае, прадбачліва трымаліся ад гэтай публікі падалей. Прынамсі, у тыя моманты, калі яны збіраліся больш за трох разам. Праўда, канчаткова навесьці свае "парадкі" ім не не дазволілі, бо ў прысутнасьці двух пастароў і равіна ...
... большасьць прысутных трымалася максімальна стрымана, нават прыстойна.
Амаль як на дыпляматычным прыёме.
Гэта зусім не цяжка былым высокапастаўленым асобам і выпускнікам кадэтскіх вучэльняў, а тым больш ...
сапраўдным дыпляматам і спецыялістам па канстытуцыйнаму праву.
Цяжэй за ўсіх трымацца ў межах этыкету і ў рамках палітэсаў хіба што ветэранам НДА.
Але, і яны стойка трымалі сябе ў руках, нават самая бездахавая ...
праўда пад наглядам навукоўца.
Дарэчы, пра навукоўцаў! Ім было цікавей адзін з адным, вось, напрыклад:
"Пагаворым, як дацэнт з дацэнтам: Ты мяне паважаешь? -- А як жа ж!" Ну і гэтак далей!
Канешне, не ўсе дацэнты дацягнулі да такой кандыцыі.
Такіх брала на сябе наша паўсюльпрысутная і імклівая гаспадыня, загружаючы іх сурьёзнай літаратурай.
Ну, і трэба сказатць пра самага імклівага і сціплага госьця:
... Прыйшоў, падараваў, паслухаў афіцыйную прамову і раптам знік ...
Пра яго падаронак варта сказаць асобна. Вельмі карысная рэч у гаспадарцы. Каб у нас не з'явілася гэта рэч, мы б усе хутка схудалі, захварэлі і не здолялі б выконваць свае прызначэньне і пакліканьне.
Было б вельмі крыўдна.
А так -- зусім наадварот. Мы можам час ад часу падсілкавацца з дапамогай печы ЗВЧ.