Невялікая ўрадавая калонія ў горадзе Стоўбцы, Мінскай вобласці з'явілася на пачатку 1920-х гадоў. Кіраўніком будаўнічых работ быў Вітольд Выганоўскі (Witold Wyganowski).
Агульны від калоніі з невялікім планам:
На сучасных мапах гугла гэтае месца выглядае так (
спасылка):
Бачна, што як мінімум два дамы калоніі захаваліся да нашага часу - гэта пабудовы на ўездзе ў калонію, што выходзіць на сучасную вул.Сацыялістычную. Магчыма захаваўся драўляны дом, што бочны на пярэднім плане першага фотаздымку (на мапе гугла працяглы дом у канцы завулка).
Гэты дом пабудаваны паводле тыповага праекту дома на две сям'і (тып Н) інжынера Ежы Мюллера (Jerzy Müller):
Такі ж дом на малюнку (дамы паводле гэтага праекту былі пабудаваны таксама і ў
Баранавічах) :
Цагляныя дамы ж на ўездзе ў калонію пабудаваныя паводле праекту тыповага дома на 2 сям'і (тып R) архітэктара Зыгмунта Тарасіна (Zygmunt Tarasin):
Адзін з дамоў на здымку 1920-х:
Сучасны стан гэтых пабудоў:
Фотаздымкі
gedymin з паста
Столбцы. Часть 2 (17 марта 2009 г.)Акрамя таго ў калоніі быў цагляны дом старосты пабудаваны паводле тыповага праекта (тып II-C) інжынера Ежы Бейля (Jerzy Beill). Вось яго фрагмент на фотаздымку 1920-х:
Праект дома старосты тып II-C:
Праект на малюнку:
Праект вельмі распаўсюджаны. Не ведаю ці захаваўся дом староствы ў Стоўбцах, але ў Наваградку такі дакладна ёсць:
Маё фота з паста
Наваградак. Закапанскі стыль. 2010-я